Брэсцкі мір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Traktat brzeski 1918.jpg|thumb|300px|Першыя дзве старонкі Брэсцкага мірнага дагавора, напісанага (злева направа) на нямецкай, венгерскай, балгарскай, турэцкай і рускай мовах.]]
'''Брэсцкі мір''' — мірны дагавор [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкай Расіі]] з [[Германская імперыя|Германіяй]], [[Аўстра-Венгрыя]]й, [[Балгарыя]]й і [[Турцыя]]й. Падпісаны ў [[Брэст-Літоўск]]у [[3 сакавіка]] [[1918]]  г., ратыфікаваны [[Чавцвёрты Назвычайны Усерасійскі з'езд Саветаў|4-м Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў]] [[15 сакавіка]] [[1918]]  г. і германскім імператарам [[Вільгельм II|Вільгельмам II]] [[26 сакавіка]] [[1918]]  г. Дагавор падпісалі з савецкага боку [[Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў|Р. Я. Сакольнікаў]], [[Георгій Васільевіч Чычэрын|Г. В. Чычэрын]], [[Рыгор Іванавіч Пятроўскі|Р. І. Пятроўскі]], [[Леў Міхайлавіч Карахан|Л. М. Карахан]]. З боку Германіі [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]], [[Макс Гофман|М.Гофман]], ад Аўстра-Венгрыі [[Атакар Чэрлін|А.Чэрлін]], ад Балгарыі А.Тошаў, ад Турцыі І. Хакі-Паша і інш.
 
== Заключэнне перамір'яперамір’я ==
[[26 кастрычніка]] ([[8 лістапада]]) [[Другі Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў|II Усерасійскі з'ездз’езд саветаў]] прыняў [[Дэкрэт аб міры]]. [[Савет народных камісараў РСФСР|Часовы рабоча-сялянскі ўрад (Савет народных камісараў)]] Расійскай Рэспублікі<ref>Толькі [[10 студзеня]] [[1918]] Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР)</ref> прапанаваў усім ваюючым краінам пачаць перагаворы аб справядлівым міры, заключыўшы на гэты перыяд трохмесячнае перамір'еперамір’е на ўсіх франтах. [[7 лістапада]] [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] аддаў загад аб прыпыненні баявых дзеянняў з мэтаю адкрыцця мірных перагавораў. [[8 лістапада]] нарком па замежных справах РСФСР [[Леў Давыдавіч Троцкі]] даслаў тэкст дэкрэта паслам краін [[Антанта|Антанты]] і зноў прапанаваў заключыць усеагульнае перамір'еперамір’е, адказу зноў не было<ref>Николов, ВИСб 2006 (1), стр. 30</ref>.<ref name="BSEBrest">[http://web.archive.org/web/20050219001700/http://www.cultinfo.ru/fulltext/1/001/008/001/283.htm Брестский мир], в: Большая советская энциклопедия, 23.2.2008</ref>. [[9 лістапада|9 (22) лістапада]] Савецкі ўрад загадаў [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму]] генерал-лейтэнанту [[Мікалай Мікалаевіч Духонін|М. Духоніну]] неадкладна ўступіць у перагаворы з камандаваннем непрыяцельскіх армій аб узаемным прыпыненні ваенных дзеянняў. Але ні М. Духонін, ні саюзныя Расіі па Антанце ўрады не далі адказу на зварот СНК Расійскай Рэспублікі. М. Духонін заявіў аб непрызнанні савецкага ўрада і 20 лістапада (3 снежня) быў адхілены ад пасады. Новым Вярхоўным галоўнакамандуючыі быў прызначаны бальшавік прапаршчык [[Мікалай Васільевіч Крыленка|М. Крыленка]]. Раніцай [[9 лістапада]] СНК звярнуўся да арміі і флоту, заклікаўшы салдат і матросаў узяць у свае рукі справу міру, выбраць упаўнаважаных для перагавораў аб перамір'іперамір’і з праціўнікам. Аб усіх мерах прадпісвалася дакладваць непасрэдна СНК, які пакідаў за сабою права падпісаць канчатковы прэлімінарны дагавор.
 
Заключэнне «салдацкіх міроў» і франтавых перамір'яўперамір’яў, з пункту гледжання СНК, было ваенна-тэхнічным, а не дзяржаўна-палітычным мерапрыемствам, удзел прадстаўнікоў грамадзянскіх Саветаў і мясцовага працоўнага насельніцтва прыфрантавой паласы ў гэтай справе падаваўся залішнім, таму іх прадстаўнікі да выпрацоўкі і заключэння мясцовых перамір'яўперамір’яў не прыцягваліся.
 
[[14 лістапада]] [[Германская імперыя]] дала згоду на афіцыяльнае вядзенне перагавораў, [[18 лістапада]] да яе далучылася [[Аўстра-Венгрыя]]. На думку нямецкага камандавання, [[сепаратны мір]] з Расіяй павінен быў пазбавіць армію ад неабходнасці вядзення вайны на 2 фронты і дазваляў пачаць наступальныя аперацыі на заходнім фронце. Немцы глядзелі на мір як на магчымасць за кошт пераможанай Расіі і акупіраваных абласцей былой Расійскай імперыі папоўніць свае збяднелыя за час вайны харчовыя і сыравінныя запасы. Перагаворы пачаліся [[20 лістапада]] у [[Горад Брэст|Брэст-Літоўску]], дзе размяшчалася камандаванне нямецкіх войск на ўсходнім фронце. [[2 снежня]] было падпісана пагадненне аб перамір'іперамір’і з [[Германская імперыя|Германскай імперыяй]] і яе саюзнікамі. [[9 снежня]] у будынку інжынернага ўпраўлення [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкай крэпасці]] пачаліся мірныя перагаворы. У склад савецкай дэлегацыі ўвайшлі [[Анастасія Аляксееўна|А. А. Біцэнка]], [[Адольф Абрамовіч Іофэ|А. А. Іофэ]], [[Леў Барысавіч Каменеў|Л. Б. Каменеў]], [[Леў Міхайлавіч|Л. М. Карахан]], [[Міхаіл Мікалаевіч|М. М. Пакроўскі]]. Савецкі бок выставіў у якасці асновы дагавору прынцыпы дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый. [[12 снежня]] [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] ад імя германа-аўстрыйскага блоку заявіў аб далучэнні да асноўных тэзісаў савецкай дэкларацыі пры ўмове, што да іх далучацца і ўрады краін [[Антанта|Антанты]]. [[17 снежня]] [[Леў Давыдавіч Троцкі|Л. Д. Троцкі]] накіраваў зварот да народаў і ўрадаў краін Антанты і [[ЗША]] «з апошняй прапановай прыняць удзел у мірных перагаворах», але неўзабаве зварот зноў застаўся без адказу. [[27 снежня]] [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] заявіў, што паколькі [[Антанта]] не далучылася да перагавораў, германскі блок лічыць сябе вольным ад савецкіх мірных прапаноў. Пачаўся другі этап канферэнцыі, які вызначыўся абвастрэннем супярэчнасцей паміж удзельнікамі перагавораў. У Германіі за больш жорсткія ўмовы міру выступілі прадстаўнікі галоўнага штаба [[Паўль фон Гіндэнбург]] і [[Эрых Людэндорф]]. У Расіі таксама нарастаў апазіцыйны рух у адносінах да будучага міру.
 
=== 1918 ===
[[Image:Белы палац, БК.jpg|thumb||300пкс|[[Белы палац]], месца падпісання Брэсцкага міру (фота 1930-х гг.)]]
[[Image:LübA - Sonderdepesche.jpg|thumb|300px|«Свет з Украінай» — спецыяльны дыспетчарскі з <br />9 лютага 1918 года]]
У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі, апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем «самавызначэння нацый». Немцы патрабавалі прызнання на самавызначэнне для [[Курляндыя|Курляндыі]], [[Літва|Літвы]], [[Лівонія|Ліфляндыі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Эстляндыя|Эстляндыі]]. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў зрабіла пазіцыя дэлегацыі [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]], прызнанай у снежні [[1917]] г. [[РСФСР|Савецкай Расіяй]]. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў эсэр [[Усевалад Аляксандравіч Галубовіч|У. А. Галубовіч]]. На канферэнцыю прыбылі таксама беларуская і польская дэлегацыі. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінцаў, але выступіў супраць удзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, немцы патрабавалі ад Расіі адарвання тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км². Граніца павінна была праходзіць па лініі: на ўсход ад маанзундскага архіпелага і [[Рыга|Рыгі]], на захад ад [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінска]], каля мястэчка [[Гарадскі пасёлак Відзы|Відзы]] і далей да [[Горад Брэст|Брэст-Літоўска]], далей на поўдзень яна павінна была вызначацца пагадненнем паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Украінай. Такім чынам паводле патрабавання Германіі пад яе кантроль пераходзілі [[Літва]], [[Польшча]], палавіна тэрыторыт Беларусі і частка Латвіі. У сувязі з такой сітуацыяй па прапанове Троцкага быў зроблены перапынак і ён выехаў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] для кансультацыі з кіраўнікамі Савецкай Расіі, Троцкі прапанаваў абвясціць вайну спыненай, войска дэмабілізаваць, але мір не падпісваць. [[Уладзімір Ільіч Ленін|У. І. Ленін]] выказаўся за прыняцце тактыкі ненатуральнага зацягвання перагавораў. Пры галасаванні, большасць падтрымала прапанову Троцкага. Яна не дазваляла абвінаваціць Савецкі ўрад у здрадзе прынцыпам усеагульнага дэмакратычнага міру, пазбаўляла краіны Антанты фармальнай падставы для інтэрвенцыі супраць «здрадзіўшай» Расіі. [[17 студзеня]] перагаворы аднавіліся і праходзілі ў напружаных абставінах. Гэта было звязана найперш з пашырэннем на Украіне паўстання супраць [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], справакаванага бальшавікамі, і абвяшчэннем [[12 снежня]] [[1917]] г. Савецкай Украіны. У студзені па просьбе ўрада Савецкай Украіны, прыбылі вайсковыя атрады з Савецкай Расіі, пачалося наступленне на [[Кіеў]]. У Брэст-Літоўск прыбыла дэлегацыя Украінскай рабоча-сялянскай рэспублікі, але краіны германскага блоку адмовіліся яе прызнаць. [[12 студзеня]] [[Цэнтральная радая Украінскай народнай рэспублікі|Цэнтральная рада УНР]] абвясціла пра выхад Украіны са складу Расіі і стварэнне незалежнай дзяржавы — [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], на чале з Цэнтральнай радай. Германскі блок прызнаў УНР і ў ноч на [[27 студзеня]] падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, які даў падставу для акупацыі Украіны аўстра-германскімі войскамі. У той жа дзень [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. [[28 студзеня]] [[Леў Давыдавіч Троцкі|Л. Д. Троцкі]] выступіў з дэкларацыяй, якая грунтавалася на аснове рашэнняў [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў|3-га з'ездаз’езда Саветаў]]. Прыняўшы да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Расіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір'еперамір’е, савецкая дэлегацыя пакінула Брэст-Літоўск. Троцкі і яго прыхільнікі выходзілі з таго, што немцы не змогуць выступіць супраць Савецкай Расіі з-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. [[14 лютага]] Брэсцкую дэкларацыю афіцыйна падтрымаў [[Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт|Усерасійскі ЦВК]]. [[18 лютага]] аўстра-германскія войскі пачалі наступленне па ўсім фронце. У той жа дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з [[Левыя камуністы|«левымі камуністамі»]] на чале з [[Мікалай Іванавіч Бухарын|М. І. Бухарыным]], якія выступалі за працяг рэвалюцыйнай вайны, большасць выказалася за падпісанне міру. Раніцай [[19 лютага]] [[Уладзімір Ільіч Ленін|У. І. Ленін]] ад імя [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай на падпісанне міру. Аднак нямецкае наступленне працягвалася. Былі заняты [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінск]], [[Мінск]], акупіравана значная частка Беларусі. [[23 лютага]] германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войск [[Лівонія|Ліфляндыю]], [[Украіна|Украіну]], [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і [[Эстляндыя|Эстляндыю]], дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць невыгадны для Расіі руска-германскі дагавор [[1904]] г. На прыняцце ўльтыматуму давалася 48 гадзін. У той жа дзень было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. Супраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты. [[24 лютага]] для падпісання дагавору ў [[Горад Брэст|Брэст-Літоўск]] выехала савецкая дэлегацыя. [[1 сакавіка]] яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся [[Курляндыя]], [[Літва]], [[Лівонія|Ліфляндыя]], [[Эстляндыя]] і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі [[Горад Карс|Карс]], [[Горад Ардаган|Ардаган]] і [[Батумі|Батум]]. [[Украінская Народная Рэспубліка]] і [[Каралеўства Фінляндыя]] прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек. [[РСФСР|Савецкая Расія]] абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж [[Цэнтральная рада Украінскай народнай Рэспублікі|Цэнтральнай радай УНР]] і [[Германская імперыя|Германскай імперыяй]] і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж [[РСФСР]] і [[Украінская народная Рэспубліка|УНР]]. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі.
 
3 сакавіка 1918 года Брэсцкі мір быў афіцыйна падпісаны ў Брэст-Літоўску прадстаўнікамі [[РСФСР|Савецкай Расіі]], якія адмовіліся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў. Цырымонія падпісання адбылася ў [[Белы палац|Белым палацы]] Брэсцкай крэпасці<ref>[http://www.brest-fortress.by/?sec=21 Мемарыяльны комлекс «Брэсцкая крэпасць-герой»"]</ref>.
 
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], з'явіўсяз’явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
 
== Выкананне абавязацельстваў ==
Нежаданне ўрада РСФСР выконваць умовы Брэсцкага міру было зразумела ўсім удзельнікам перамоваў яшчэ ў момант яго падпісання і не хавалася савецкімі лідэрамі. «Гульня ў кошкі-мышкі», якая пачалася ў Брэст-Літоўску, працягнулася і пасля ратыфікацыі пагаднення. У адным выпадку германскія ўлады амаль «злавілі» бальшавікоў 9 чэрвеня 1918 года Людендорф склаў разгорнуты мемарандум аб сілавым адхіленні бальшавікоў ад улады, а 12 чэрвеня Кюльман прадставіў Іофе, які з’яўляўся з канца красавіка амбасадарам у Берліне, «завуаляваны ультыматум», згодна з якім, калі савецкія войскі не спыняць напады на часткі, дыслакаваныя ў раёне [[Таганрог]]а, а [[Чарнаморскі флот Расійскай імперыі|Чарнаморскі флот]] не вернецца ў парты прыпіскі да 15 чэрвеня, то «германскае камандаванне будзе вымушана распачаць далейшыя меры». Насуперак меркаванню Троцкага, Ленін прыняў умовы ўльтыматума, што дапамагло пазбегнуць наступстваў. Пры гэтым многія экіпажы Чарнаморскага флоту, якія павінны былі вярнуць свае караблі з [[Наварасійск]]а у заняты германскай арміяй [[Севастопаль]], узарвалі іх, не дапусціўшы перадачы Германскай імперыі.
 
Забойства пасла [[Вільгельм фон Мірбах|Мірбаха]] 6 ліпеня стварыла новы крызіс. У выніку ўлады Германскай імперыі распачалі апошнюю спробу паставіць свае адносіны з Савецкай Расіяй на больш трывалую аснову, заключыўшы 27 жніўня дадатковы (сакрэтную) двухбаковую дамову з бальшавікамі. Згодна з фінансавай часткай гэтай дамовы РСФСР абавязвалася выплаціць — у якасці кампенсацыі «за шкоду, нанесеную ў выніку расійскіх дзеянняў» і расходаў на ўтрыманне ваеннапалонных — кантрыбуцыю ў памеры 6 мільярдаў марак (2,75 мільярда рублёў): у тым ліку 1,5 мільярда рублёў золатам (245,5 тоны), 545,44 мільёна — крэдытнымі абавязацельствамі, а яшчэ адзін мільярд — пастаўкамі сыравіны і тавараў. У верасні савецкім урадам было адпраўлена два «залатых эшалона», у якіх знаходзілася 93,5 тоны золата; дадзеная пастаўка засталася адзінай. Па [[Версальскі дагавор|Версальскай мірнай дамове]] амаль усё золата, якое паступіла, было пасля перададзена ўраду Францыі ў якасці нямецкай паваеннай кантрыбуцыі.
 
{{зноскі}}