Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзены подпіс пад фота Лідары БХД і спасылкі на адпаведныя старонкі: Антон Лявош і Станіслаў Глякоўскі.
Радок 10:
Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнай дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. На з'ездзе беларускага каталіцкага духавенства 24-25 мая 1917 г. у Мінску адным з галоўных пытанняў была дзейнасць беларускай каталіцкай партыі (дакладчык [[В. Гадлеўскі]]). У прынятай рэзалюцыі адзначалася, што «з'езд дамагаецца аўтаноміі ў Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспубліцы». Прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]], удзельнічалі ў [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім з'ездзе]] ў Мінску ў снежні 1917 г. У [[1918]] г. хрысціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы — [[БНР]].<ref>http://bchd.info/modules.php?name=Pages&page=13</ref>
 
[[Файл:Лідары_БХД.jpg|thumb|Лідары БХД. Сядзяць злева направа: [[Адам Станкевіч]], [[Язэп Германовіч]], [[Вінцэнт Гадлеўскі]]. Стаяць злева направа: [[Антон Лявош]], [[Станіслаў Глякоўскі]]. Вільня. 1930-я гады. БДАМЛіМ]]
Першапачаткова сувязі ХДЗ з сялянствам былі нязначныя. У пачатку 1920-х гадоў яе гурткі існавалі ў [[Дзісна|Дзісне]], [[Друя|Друі]], [[Іказнь|Іказні]], Барадзенічах, [[Шаркоўшчына|Шаркоўшчыне]], [[Ашмяны|Ашмянах]], [[вёска Баруны|Барунах]]. Іх арганізатарамі былі ксяндзы [[Ф. Абрантовіч]], [[В. Ташкун]], [[А. Станкевіч]], [[М. Пятроўскі]], [[Я. Германовіч]] і інш., якія вялі культурна-асветную работу выключна сярод беларусаў-католікаў. У выніку гэтага ў 1920 г. налічвалася крыху больш за 500 членаў ХДЗ. У якасці актыўнага ўдзельніка Беларускага нацыянальнага камітэта (ад ХДЗ у яго ўваходзіў В. Гадлеўскі), а ў далейшым і [[Вялікая беларуская рада|Вялікай Беларускай Рады]] ХДЗ падтрымлівала Часовы ўрад А. Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да Савецкай улады. На І з'ездзе ХДЗ у лютым 1918 г. у Петраградзе гаварылася, што ў адносінах да такіх народаў як [[літоўцы]], [[латышы]], [[беларусы]] і [[украінцы|ўкраінцы]], трэба стаяць на грунце поўнага іх самавызначэння.