Міжземнамор’е: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выпраўленне пкс -> px
др выпраўленне міні -> thumb
Радок 1:
[[Выява:Antibes.jpg|мініthumb|300px|Від на горад [[Антыбес]] (Францыя). Горы, мора, а таксама культурная спадчына Міжземнамор'я прывабліваюць турыстаў у рэгіён.]]
'''Міжземнамо́р'е''' — міжкантынентальны рэгіён, у склад якога ўваходзяць [[Міжземнае мора]], яго астравы і ўзбярэжныя рэгіёны [[Паўднёвая Еўропа|Паўднёвай Еўропы]], [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]] і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. Геаграфічнай своеасаблівасцю Міжземнамор'я з'яўляецца тое, што яго тэрыторыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ляжыць на трох [[кантынент]]ах. Краіны, тэрыторыя якіх з'яўляецца часткай рэгіёна, называюць краінамі Міжземнамор'я. Тэрыторыі большай часткі краін Міжземнамор'я, такіх як [[Францыя]], [[Турцыя]] або краін Паўночнай Афрыкі, толькі часткова ўваходзяць у склад рэгіёна. Паводле культурных і кліматычных асаблівасцей да Міжземнамор'я таксама далучаюць і [[Партугалія|Партугалію]], нягледзячы на тое што краіна не мае выхаду да Міжземнага мора.