Аляксандр Мікітавіч Уласаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч}}
{{цёзкі2|Уласаў}}
'''Аляксандр Мікітавіч Уласаў''' ({{ДН|16|8|1874}}, {{МН|Вілейка|у Вілейцы|}}, [[Вілейскі павет, Расійская Імперыя|Вілейскі павет]], [[Віленская губерня]] (цяпер [[Вілейскі раён]], [[Мінская вобласць]], [[Беларусь]])  — {{ДС|11|3|1941}}, ст. [[Марыінск]], [[Новасібірская вобласць]], [[РСФСР]] (цяпер [[Кемераўская вобласць]], [[Расія]])  — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, {{выдавец|Беларусі}}, {{публіцыст|Беларусі}}.
 
== Біяграфічны нарыс ==
Бацька Аляксандра Уласава быў паштовым работнікам, які валодаў ладным кавалкам зямлі пад Радашковічамі<ref name="Ліс БК">Ліс, А. Выбранае / Арсень Ліс; [уклад. і камент. аўтара; прадм. М. Казлоўскага].  — Мн.: Беларуская навука, 2014.  — 588 с., [4] л. іл., фат.  — С. 21.  — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі).  — ISBN 978-985-08-1659-7.</ref>.
 
Аляксандр Уласаў вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў [[Пінск]]у, рэальных вучылішчах у [[Мінск]]у, [[Лібава|Лібаве]]. У 1896-1906 гг.1896—1906 гадах навучаўся на механічным аддзяленні [[Рыжскі політэхнічны інстытут (Расійская імперыя)|Рыжскага політэхнічнага інстытута]], курс няне скончыў, ў студзені 1906 выключаны "«за невзнос платы"»<ref>LVVA. 7175.1.1905, №  5231, л. 83.</ref>. З верасня 1902 па жнівень 1903 праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў якасці кандуктара Упраўлення інжынераў Варшаўскай крэпасці<ref>Асабістая справа: LVVA. 7175.1.614, л. 2</ref>.
[[File:Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Вясна 1915 г. (БДАМЛМ).jpg|300пкс|злева|thumb|Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: [[Антон Грыневіч]], [[Іван Луцкевіч]], [[Лявон Менке|Лявон]] і [[Вольга Менке]], [[Аляксандр Уласаў]], Менке-маці, Кароль Менке-бацька, [[Юльяна Менке|Юльяна]] і Люцык (Алойз) Менке. Вясна [[1915]]  г. З фондаў БДАМЛМ]]
 
Падчас [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907  гг.]] уключыўся ў грамадска-палітычную барацьбу, арганізоўваў забастоўкі батракоў у Радашковіцкім павеце, шаўцоў, музыкантаў, цырульнікаў у [[Мінск]]у, прымаў удзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзез’ездзе. Адзін з арганізатараў і актывістаў [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ), член яе ЦК. Распрацоўваў аграрную частку праграмы партыі на II з'ездз’езд ([[1906]]), удзельнічаў у партыйнай канферэнцыі ў [[Докшыцы|Докшыцах]] ([[1907]]). Рыхтаваў да друку газету «[[Наша доля]]», з [[8 снежня]] [[1906]] да [[16 мая]] [[1914]]  гг. быў рэдактарам-выдаўцом газеты [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Заахвоціў да працы ў рэдакцыі [[Я. Колас]]а, [[Я. Купала|Я. Купалу]], [[З. Бядуля|З. Бядулю]], [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], вёў перапіску з [[М. Багдановіч]]ам, [[Я. Карскі]]м, падтрымліваў сувязі з [[М. Горкі]]м, І. Свянціцкім, [[М. Федароўскі]]м і інш. За публікацыі супраць самадзяржаўя нераз прыцягваўся да судовай адказнасці, у [[1909]] асуджаны на 4 месяцы зняволення. Адзін з заснавальнікаў беларускага выдавецкага таварыства «Наша хата» ў [[Вільня|Вільні]]. Удзельнічаў у друкаванні беларускіх календароў, зборнікаў «Нашай нівы», кніг Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Э. Ажэшкі і інш. У 1912 у Вільні наладзіў выданне сельскагаспадарчага часопіса [[Саха (1912)|«Саха»]], у 1914 у Мінску — краязнаўчага часопіса для беларускай моладзі [[Лучынка (1914)|«Лучынка»]]. Займаўся правядзеннем у Вільні 1-й Краёвай выстаўкі дробнага промыслу і народнага мастацтва ([[1913]]), выстаўкі старажытнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вільня—Менск» ([[1918]]). У [[1914]] [[1917]] служыў у царскай арміі. Дэлегат з'ездаз’езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту ў кастрычніку 1917, [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'ездаз’езда 1917]]. Як прадстаўнік правага крыла БСГ у лютым 1918 увайшоў у выканаўчы камітэт палітычнага аб'яднанняаб’яднання «[[Менскае беларускае прадстаўніцтва]]».
 
[[12 красавіка]] [[1918]]  г. кааптаваны ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], з ліпеня 1918 быў у яе сакратарыяце. Пасля расколу Рады БНР [[13 снежня]] [[1919]] увайшоў у прэзідыум [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
У канцы 1920 вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. За спробу адкрыцця ў Радашковічах беларускай гімназіі быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў канцлагер у Стшалкове. На выбарах у лістападзе [[1922]] абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Цесна супрацоўнічаў з [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускім пасольскім клубам]]. На парламенцкім узроўні абараняў нацыянальна-культурныя і сацыяльныя інтарэсы заходне-беларускага насельніцтва. Адзін з актывістаў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. У лютым 1924 уступіў у [[Польска-беларускае таварыства]] ў Вільні. Прымаў удзел у рабоце [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]], выступаў у абарону яе кіраўнікоў на судовым працэсе 56-і. Дом Уласава ў в. Мігаўка (цяпер [[Маладзечанскі раён]]) выкарыстоўваўся падпольшчыкамі для пераходу польска-савецкай мяжы. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў [[Таварыства беларускай школы]]. Пад яго апякунствам дзейнічала ў 1922-29 [[Радашковіцкая беларуская гімназія]] імя Ф. Скарыны. У 1930-я г. знаходзіўся пад пільным наглядам польскіх уладаў.
 
У верасні [[1939]] А. Уласаў вітаў [[паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]]. Выказваўся за адкрыццё беларускай сярэдняй школы ў Радашковічах. [[16 кастрычніка]] [[1939]]  г. арыштаваны органамі НКУС па абвінавачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці».
 
Утрымліваўся ў зняволенні ў вілейскай турме<ref>[http://www.rh.by/by/39/120/504 Тайны муроў Вілейскай турмы]//«[[Рэгіянальная газета]]»</ref>. [[29 лістапада]] [[1940]]  г. Асобай нарадай пры [[НКУС]] СССР асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» на 5 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Высланы ў Сіблаг ([[Новасібірская вобласць]], Расія). Памёр ад «параліча сэрца» (паводле даведкі) на ст. Марыінск (цяпер [[Кемераўская вобласць]]; паводле іншых звестак — на этапе ў г. Арол ці Рэспубліцы Марый Эл, Расія). Рэабілітаваны ў [[1961]].
 
== Асветніцкая дзейнасць, публіцыстыка ==
Актыўна выступаць у друку Аляксандр Уласаў пачаў у 1908 на старонках газеты «Наша ніва». Садзейнічаў распрацоўцы беларускай літаратурнай мовы. У публікацыях закранаў значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця, выступаў супраць шавіністычнай палітыкі царызму, палемізаваў з праціўнікамі беларускага нацыянальнага адраджэння (арт. «Пакуль беларус спаў векавечным сном…», 1908; «Хаўрусныя балячкі», 1910; «Валасное земства і жыды», «Аб артыкуле пана С. ў „Новом времени“ і аб беларускіх „Саланевічах“, 1911; „Што думае народ аб школах“, „Міністэрская папраўка“, 1912, і інш.). Асвятляў розныя аспекты сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускіх зямель (арт. „Аб гарадах“, „Аб ткацтве на Беларусі“, „Караблі для лятання ў паветры“ (аэрастаты)», 1909; «Аб эканамічным палажэнні нашага краю», «Абарот капіталаў у Беларусі», 1910; «Эміграцыя ў Амерыку», «Якая палітыка патрэбна для Беларусі?», 1911; «Дарагоўля харчовых прадуктаў і вываз іх за граніцу», 1912; «Аб дарогах у Беларусі», 1913, і інш.). Выказваў аптымізм наконт перспектыў развіцця гаспадаркі Беларусі. У [[1909]]  г. у Вільні выдадзена яго праца «Аб гаспадарцы на хутары і шнурах». Свае погляды аб прагрэсіўных формах гаспадарання Аляксандр Уласаў адстойваў і на старонках часопіса [[Саха (часопіс)|«Саха»]], да супрацоўніцтва з рэдакцыяй якога прыцягнуў шырокае кола аграномаў, студэнтаў, гаспадароў-земляробаў. У 1917—1918 у газеце «[[Вольная Беларусь]]» пісаў пра развіццё харчовай прамысловасці, апублікаваў эканамічны нарыс «Беларусь. Літва». Надрукаваў у 1918 у газеце [[Беларускі шлях (газета, 1918)|«Беларускі шлях»]] шэраг артыкулаў пра сацыяльн-эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі, яе дзяржаўную самастойнасць («Я буду чыноўнікам», «Пасля вайны», «Валасная і местачковая палітыка», «Прасвета Беларусі» і інш.), успаміны пра [[Карусь Каганец|К. Каганца]] і [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Г. Татура]], у часопісе [[Лучынка (часопіс)|«Лучынка»]] — арт. «Вялікі бацька ўкраінцаў» (1914) пра [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнку]]. Прымаў удзел у Мінску ў рэдагаванні часопіса «Экономическая жизнь», дзе публікаваў даследаванне з гісторыі аграрнага пытання, аб саматужнай вытворчасці ў Беларусі. Асноўныя яго палажэнні былі выкладзены таксама ў арт. «Хатнія промыслы ў Беларусі». ("Зборнік «Наша ніва», 1920).
 
У заходне-беларускі перыяд жыцця і дзейнасці (1921-39) у друку, выступленнях у польскім сейме, на сходах Аляксандр Уласаў выказваў занепакоенасць нацыянальным і сацыяльна-эканамічным прыгнечаннем мясцовага насельніцтва. Меў багатую бібліятэку, шмат архіўных матэрыялаў пра «нашаніўскі» перыяд, нацыянальную асвету ў Заходняй Беларусі і інш. У 1930-я г. пісаў успаміны «З майго жыцця» (захаваліся не поўнасцю).
Радок 27:
 
== Працы ==
* Аб гаспадарцы на хутары і шнурах.  — Вільня, 1909.
* Беларуская рада  — прадстаўніца Беларусі // Беларускі шлях.  — 1918.  — №  98.  — С. ; [Перадрук: / А[ляксандар] Уласаў; [Публ. С. Лескеця] // ARCHE.  — 2009.  — №  3 (78).  — Сакавік.  — С. 623 — 624623—624]
* Белоруссия и Литва.  — Мн., 1918.
* Дні жыцця // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб.  — Мн., 1990.
* Якуб Колас і «Наша ніва» // Маладосць.  — 1992.  — № 11.  — С.
 
{{зноскі}}
Радок 50:
* [https://www.svaboda.org/a/30112863.html Асілак на дрэве. 145 гадоў з дня нараджэньня аднаго з бацькоў сучаснай беларушчыны] // сайт «Наша Ніва», 16 жніўня 2019
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/ulasau.html УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч]
 
 
{{Рэдактары «Нашай Нівы»}}