Візантыйскі абрад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
 
=== Чын Еўхарыстыі ===
Па меркаванні [[Каталіцтва|Каталіцкай]] і [[Праваслаўе|Праваслаўных]] Цэркваў, [[Еўхарыстыя]] з'яўляецца вяршыняй хрысціянскага жыцця. Большасцю царкоўных супольнасцей лічыцца, што лепш прымаць Святое Прычасце як мага часцей. У адпаведнасці з [[Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў|Кодэксам Канонаў Усходніх Цэркваў]] і [[Катэхізіс Каталіцкай Царквы|Катэхізісам Каталіцкай Царквы]], прымаць Прычасце трэба не менш, чым адзін раз на год. У розных Праваслаўных Цэрквах падыход да гэтага пытання можа адрознівацца, у залежнасці ад пастаноў мясцовай царкоўнай улады.
 
Таінства Еўхарыстыі праходзіць падчас Боскай [[Літургія|Літургіі]]. Яно пачынаецца з падрыхтоўкі — [[Анафара|анафары]] (за выключэннем [[Літургія папярэднеасвячоных дароў|Літургіі Раней асвячаных Дароў]]). У візантыйскім абрадзе для Святога Прычасця выкарыстоўваюцца чырвонае [[віно]] і квасны [[хлеб]], а само Таінства адбываецца, як правіла, пад двума відамі — і Целам, і Крывёю [[Ісус Хрыстос|Хрыста]]. Выключэнне складае Прычасце [[Дзіця|дзяцей]], якое адбываецца пад адным відам — толькі Крывёю. Гэта асабліва кантрастуе з [[Рымскі абрад|рымскім абрадам]], дзе міран, у большасці выпадкаў, прычашчаюць толькі Целам Хрыста.