Пій X: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
стыль
Радок 27:
Святы Пій X прысвяціў сябе [[Тытулы Дзевы Марыі|марыйнаму тытулу]] «''[[Маці Божая Даверу]]».'' У яго [[Энцыкліка|энцыкліцы]] «''[[Ad diem illum lætissimum]]''» абмяркоўваліся некаторыя пытанні [[Марыялогія|марыялогіі]], але таксама там быў заклік да адраджэння Царквы, які таксама знайшоў адлюстраванне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «''Instaurare Omnia in Christo''» (бел.: ''Аднавіць усё ў Хрысце'').
 
Нягледзячы на вельмі традыцыйныя погляды, Пій X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «''[[Літургічны Рух|Літургічнага Руху]]''». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстанню [[Нацыянальная мова|нацыянальных моў]] у працэсе [[Катэхізацыя|катэхізацыі]], які значна ўдасканаліў. Святы Пій X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцця [[Еўхарыстыя|Святой Камуніі]] і знізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад [[Індыферэнтызм|індыферэнтызму]] і [[Рэлятывізм|рэлятывізму]]. Як і яго папярэднікі, Пій X прасоўваў [[тамізм]] у якасці асноўнай [[Філасофія|філасофскай]] базы для арганізацыі навучання ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў [[Мадэрнізм|мадэрнізму]] і шматлікім філасофскім канцэпцыям [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], наяўнасць якіх, на яго погляд, пагражала імпарту [[Свецкасць|секулярных]] памылак, несумяшчальных з [[Догматы ў Каталіцкай Царкве|каталіцкай догмай]], непасрэдна ўнутр Каталіцкай Царквы.
 
Пій X як асоба вылучаўся цвёрдым характарам і развітым пачуццём неабходнасці захавання пэўнай ступені персанальнай беднасці. Кожны тыдзень ён чытаў з [[Кафедра Святога Пятра|кафедры]] [[Гамілія|гамілійныя]] пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасля [[Месінскае землетрасенне|Месінскага землетрасення]] [[1908]] года Пій X адкрыў [[Апостальскі палац|Апостальскі Палац]] для прытулку [[Бежанцы|бежанцаў]], прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад [[Італія|Італіі]] адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для членаў сваёй сям'і, а некаторыя з яго сваякоў добраахвотна абралі жыццё ў беднасці пад [[Рым|Рымам]]. Падчас пантыфікату Пія X многія марыйныя выявы атрымалі [[Кананічная каранацыя|кананічную каранацыю]].