Розніца паміж версіямі "Эдвард Коцбек"

няма тлумачэння праўкі
 
{{Пісьменнік}}
'''Эдвард Коцбек''' ({{lang-sl| Edvard Kocbek}}; {{ДН|27|9|1904}}, Светы ЮрыЮрый аб Шчаўныцы, пад [[МарыборМарыбар]]ам, [[Ніжняя Штырыя]], [[Аўстра-Венгрыя]] — {{ДС|3|11|1981}}, {{МС|Любляна||}}) — славенскі паэт, празаік, драматург, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Сын царкоўнага арганіста. Два гады вывучаў багаслоўе ў Марыборы[[Марыбар|Марыбары]], потым перавёўся на раманскую філалогію ў [[Люблянскі ўніверсітэт|любланскіЛюбланскі ўніверсітэт]] (1927-1930). Працаваў настаўнікам, належаў да левых каталікоў, якія знаходзіліся пад уплывам [[Рамана Гвардзіні]] (у 1928-1929 Коцбек слухаў у Берліне лекцыі Гвардзіні), супрацоўнічаў з каталіцкімі часопісамі ''Крыж'' і ''Дом і свет''. У час знаходжання ў Францыі ў 1931-1932 гадах пазнаёміўся і зблізіўся з французскімі персаналістамі. З пачаткам [[Грамадзянская вайна ў Іспаніі|грамадзянскай вайны ў Іспаніі]] выступіў з рэзкай крытыкай пазіцыі іспанскага духавенства, што выклікала вялікае незадавальненне вярхоў славенскага каталіцтва і стала падставай для закрыцця часопіса ''Дом і свет'', дзе былі апублікаваны яго ''Думкі аб Іспаніі''. У 1938-1943 гадах выдаваў персаналісцкі часопіс ''Справа''. Пасля ўварвання нацыстаў выступіў адным з заснавальнікаў вызваленчага фронту, знаходзіўся ў падполлі, потым далучыўся да югаслаўскіх партызан.
 
Пасля вайны — міністр Славеніі ў саюзным урадзе, намеснік старшыні Народнага сходу Рэспублікі Славенія. Аднак пасля выхаду ў свет кнігі аўтабіяграфічных навел ''Страх і мужнасць'' ([[1951]]), якая ўзняла пытанне аб маральным выбары і чалавечай цане з-за дзеянняў антыфашысцкага падполля і партызанскага Супраціву, ён быў зняты з усіх пастоў, выцеснены з палітычнага і грамадскага жыцця, апынуўся ў поўнай ізаляцыі, трапіў пад сакрэтнае назіранне спецслужбаў (зрэшты, персанальная справа №584 на яго была заведзена ўжо ў 1944 годзе). За ім сачылі і на яго даносілі, сярод іншых, блізкія сябры. Коцбек займаўся ў гэты час перакладамі з французскай і нямецкай моў ([[Бальзак]], [[Мапасан]], [[Экзюперы]], [[Макс Фрыш]]).