Візантыйскі абрад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 99:
 
=== Чын Мірапамазання ===
Таінства Мірапамазання выконвае ці прэсвітар, ці епіскап. Распарадчык Таінства чытае [[Малітва|малітву]] пра дараванне людзям дароў Святога Духа, а пасля рытуальна мажа [[Міра|мірам]] крыжападобна [[лоб]], [[Вока|вочы]], [[ноздры]], [[Губы|вусны]], [[Грудная клетка|грудзі]], [[Вуха|вушы]], [[Рука|рукі]] і [[Нага чалавека|ногі]]. У звычайных сітуацыях у візантыйскім абрадзе Таінства Мірапамазання здзяйсняецца адразу жа пасля Таінства Хрышчэння, прычым гэта практыка захоўваецца і ў [[Грэка-каталікі|грэка-каталікоў]], і ў [[Праваслаўе|праваслаўных]]. Што адметна, нават у межах Каталіцкай Царквы сакраменталагічнае вымярэнне Мірапамазання адрозніваецца ў візантыйскім і рымскім абрадах: і там, і там чалавек атрымлівае дары Святога Духа, але ў рымскім абрадзе да гэтага дадаецца яшчэ і сацыяльна значны акт публічнага і свядомага вызнання каталіцкай веры (менавіта па гэтай прычыне Мірапамазанне ў рымскім абрадзе праводзіцца толькі ў свядомым узросце) — у візантыйскім жа абрадзе дэкларацыйны аспект у гэтага Таінства адсутнічае ўвогуле (як у Грэка-Каталіцкіх, так і ў Праваслаўных Цэрквах).
 
Чын Мірапамазання можа праводзіцца і асобна ад Хрышчэння, але такія сітуацыі не зусім звычайныя. Гэта робіцца тады, калі Хрышчэнне было здзейснена не епіскапам або прэсвітарам, які меў бы ад епіскапа дазвол на правядзенне чыну Таінства Мірапамазання. Таксама Мірапамазанне праводзіцца над тымі [[Хрысціянства|хрысціянамі]], якія далучаюцца да Праваслаўных ці Грэка-Каталіцкіх Цэркваў з [[Канфесія|канфесій]], якія ўвогуле не маюць Таінства Мірапамазання (з пунтку гледжання праваслаўнай і каталіцкай [[Сакраменталогія|сакраменталогіі]]).