Польская рада Мінскай зямлі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] прызнала [[бальшавікі|бальшавікоў]], якія скасоўвалі прыватную ўласнасць на зямлю, галоўнай пагрозай і, не бачачы шанцаў для стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, пачала выказвацца за ўлучэнне Міншчыны ў склад Польшчы<ref>Rada Polska Ziem Białoruskich. W: Między nadzieją a niepokojem…. S. 119—120.</ref>. Дэлегацыя прадстаўнікоў Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася для сустрэчы ў [[горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]], немцам прапанавалі займаць тэрыторыю Беларусі да [[рака Днепр|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 76, 78—79.</ref><ref>Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952), каб Беларусь ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»'', бо [[Заходняя культура|Захад]] успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля сустрэчы ў Брэсце з немцамі дэлегацыя адправілася ў [[Горад Варшава|Варшаву]], каб наладзіць кантакт і дабіцца збліжэння з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[горад Варшава|Варшаве]], кіруючыся ў сваіх планах прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78—79.</ref>.
 
Мінскія палякі не прызналі новага [[урад БНР|беларускага ўрада]]. Польская рада Мінскай зямлі цалкам ігнаравала ўсе беларускія арганізацыі<ref>W walce o prymat w kraju. W: Między nadzieją a niepokojem… s. 189.</ref>. Калі 21 лютага 1918 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў [[Мінск]], у прывітальнай прамове на [[Віленскі вакзал, Мінск|Віленскім вакзале]] мінскія маянткоўцы Ігнат Віткевіч, Эдмунд Івашкевіч і іншы., сярод якіх прысутнічалі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] і [[Павел Аляксюк]], выказалі ўдзячнасць нямецкаму генералу Гофману ''«за вяртанне грамадскага парадку, дапамогу ў аддзяленні ад [[бальшавікі|бальшавікоў]] і супольнае жыццё з народамі [[Заходні свет|Захаду]] з апорай на нямецкую дзяржаву»<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 81.</ref>.
 
У пачатку 1919 года Мінск занялі бальшавіцкія войскі. Са жніўня 1919 года горад трапляе пад часовую польскую адміністрацыю. У ліпені—кастрычніку 1920 года горад займалі бальшавікі, потым зноў палякі. У сакавіку 1921 года згодна з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім мірным дагаворам]] горад адышоў да СССР.