Яўстах Дашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 7:
У час [[Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў|маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508]] гадоў трапіў у маскоўскі палон. Пасля паступіў на службу да маскоўскага князя і быў накіраваны з войскам на дапамогу паўстанцам [[Міхал Львовіч Глінскі|Міхала Глінскага]]. Пасля кароль і вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] вярнуў яму сваю ласку і дазволіў вярнуцца і служыць яму.
 
У час [[Маскоўска-літоўская вайна 1512—1522 гадоў|маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў]], у чэрвені 1513 г., разам з кіеўскім ваяводам [[Юрый Радзівіл «Геркулес»|Юрыем Радзівілам]], спустошыў [[Севершчына|Севершчыну]] і знішчыў 6-тысячнае маскоўскае войска. У 1515 г. разам з [[Андрэй Неміровіч|Андрэем Неміровічам]] паўтарыў свой напад на землі Севершчыны. У 1518 разбіў аддзелы крымскіх татараў, якія ўварваліся на [[Валынь]]. У ліпені 1521 г. разам з крымскімі татарамі і ханам [[Махмет I Гірэй|Мехмет І-Гірэем]] накіраваўся на Маскву. Пасля разгрому маскоўскіх войскаў над [[Ака|Акой]] прарваўся да сцен сталіцы Маскоўскай дзяржавы. Вялікі князь [[Васіль III]] быў вымушаны плаціць даніну. Вясной 1522 г. накіраваўся з пасольствам у [[Крым]], быў вымушаны заплаціць хану выкуп у 15000 злотых, каб стрымаць яго ад уварвання ў польска-літоўскія землі. Увесну 1523 г., у скарыстаўшыся нашэсцем [[Нагайская Арда|Нагайскай Ард]]ы на Крымскае ханства, напаў на [[Ачакаў]] і [[Перакоп (Крым)|Перакоп]] на чале казакоў. Гэтае прывяло да помсты з боку турак і татараў, якія прыйшлі ў [[Рагацін]], а ў наступным годзе дайшлі да [[Буг]]а і [[Сян]]уа.
 
27 студзеня 1527 г. разам з вялікім гетманам літоўскім [[Канстанцін Астрожскі|Канстанцінам Астрожскім]] і гетманам польным літоўскім Андрэем Неміровічам здабыў вялікую перамогу над татарамі ў [[Альшаніцкая бітва|бітве пры Альшаніцы]]. У лістападзе 1528 г. атакаваў [[Ачакаў]] і [[Белгарад-Днястроўскі]]. Захапіў больш за 30 000 [[быдла]] і 500 коняў. У 1531 г. перажыў аблогу татарамі Чаркасаў.