Грамадзянская вайна ў Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
=== Фарміраванне РПФ і падрыхтоўка да вайны ===
Арганізацыя, якая з цягам часу атрымала назву Руандыйскі Патрыятычны Фронт (РПФ), была заснавана ва Угандзе ў 1979 годзе. Спачатку яна была вядома як Асацыяцыя Дабрабыту Руандыйскіх Бежанцаў, а з 1980 года займела назву Руандыйскі Альянс дзеля Нацыянальнага Адзінства (РАдНА). Фарміраванне гэтай арганізацыі стала адказам на пераслед і дыскрымінацыю бежанцаў-тутсі з боку рэжыму Прэзідэнта Уганды Мілтана Аботэ. У сваёй рыторыцы Аботэ абвінавачваў руандыйскіх бежанцаў у падтрымцы рэжыму свайго папярэдніка Ідзі Аміна: у прыватнасці, заяўлялася, што руандыйскія бежанцы займалі дамы тых угандыйцаў, якія пакідалі іх, каб схавацца ад пераследу ўрада Аміна, а таксама — выкрадалі быдла ўгандыйцаў. Тым часам, бежанцы-тутсі Фрэд Руіг'ема і Поль Кагамэ далучыліся да створанага Ёверы Мусевені паўстанцкага Фронту дзеля Нацыянальнага Выратавання (ФдНВ). У 1979 годзе Мусевені разам з Аботэ змагаўся супраць рэжыму Аміна (які быў у выніку зрынуты), але пакінуў новы ўрад пасля спрэчнай перамогі Аботэ на ўгандыйскіх агульных выбарах 1980 года. Сумесна з Руіг'ема, Кагамэ і Мусевені заснавалі новую паўстанцкую ўзброеную арганізацыю, якая атрымала назву Армія Нацыянальнага Супраціўлення (АНС) і мэтай якой было зрынуць урад Аботэ (так пачалася грамадзянская вайна ва Угандзе, таксама вядомая ў гістарыяграфіі як «''вайна ў кустах''»). Прэзідэнт Аботэ захоўваў варожае стаўленне да руандыйскіх бежанцаў на працягу ўсяго свайго перыяду знаходжання ва ўладзе, у выніку чаго ў 1981 годзе РАдНА быў прымушаны пакінуць краіну і перадыслацыраваўся ў горад Найробі — сталіцу Кеніі.{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі]]