Грамадзянская вайна ў Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
=== Фарміраванне РПФ і падрыхтоўка да вайны ===
Арганізацыя, якая з цягам часу атрымала назву [[Руандыйскі Патрыятычны Фронт]] (РПФ), была заснавана ва [[Уганда|Угандзе]] ў [[1979]] годзе. Спачатку яна была вядома як Асацыяцыя Дабрабыту Руандыйскіх Бежанцаў, а з [[1980]] года займела назву Руандыйскі Альянс дзеля Нацыянальнага Адзінства (РАдНА). Фарміраванне гэтай арганізацыі стала адказам на пераслед і [[Дыскрымінацыя|дыскрымінацыю]] [[Бежанцы|бежанцаў]]-[[тутсі]] з боку рэжыму [[Прэзідэнт Уганды|Прэзідэнта Уганды]] [[Мілтан Аботэ|Мілтана Аботэ]]. У сваёй рыторыцы Аботэ абвінавачваў руандыйскіх бежанцаў у падтрымцы рэжыму свайго папярэдніка [[Ідзі Амін|Ідзі Аміна]]: у прыватнасці, заяўлялася, што руандыйскія бежанцы займалі дамы тых угандыйцаў, якія пакідалі іх, каб схавацца ад пераследу ўрада Аміна, а таксама — выкрадалі [[Сельскагаспадарчыя жывёлы|быдла]] ўгандыйцаў. Тым часам, бежанцы-тутсі [[Фрэд Руіг'ема]] і [[Поль Кагамэ]] далучыліся да створанага [[Ёверы Мусевені]] [[Паўстанне|паўстанцкага]] [[Фронт дзеля Нацыянальнага Выратавання|Фронту дзеля Нацыянальнага Выратавання]] (ФдНВ). У 1979 годзе Мусевені разам з Аботэ змагаўся супраць рэжыму Аміна (які быў у выніку зрынуты), але пакінуў новы ўрад пасля спрэчнай перамогі Аботэ на [[Агульныя выбары 1980 года ва Угандзе|ўгандыйскіх агульных выбарах 1980 года]]. Сумесна з Руіг'ема, Кагамэ і Мусевені заснавалі новую паўстанцкую ўзброеную арганізацыю, якая атрымала назву [[Армія Нацыянальнага Супраціўлення]] (АНС) і мэтай якой было зрынуць урад Аботэ (так пачалася [[грамадзянская вайна ва Угандзе]], таксама вядомая ў [[Гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] як «''вайна ў кустах''»). Прэзідэнт Аботэ захоўваў варожае стаўленне да руандыйскіх бежанцаў на працягу ўсяго свайго перыяду знаходжання ва ўладзе, у выніку чаго ў [[1981]] годзе РАдНА быў прымушаны пакінуць краіну і перадыслацыраваўся ў горад [[Найробі]][[Сталіца|сталіцу]] [[Кенія|Кеніі]].{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі]]