Ігар Міхайлавіч Лучанок: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LaaknorBot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Ігар Міхайлавіч}} {{вызн|1=Лучанок}} (нар. [[6 жніўня]] [[1938]], [[Мар'іна Горка]]), беларускі кампазітар.
 
Скончыў [[Беларуская дзяржаўная кансерваторыя|Беларускую дзяржаўную кансерваторыю]] (1961, клас [[А. Багатыроў|А. Багатырова]]). У 1982-1986 працаваў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1980 года - старшыня праўлення [[Беларускі саюз кампазітараў|Беларускага саюза кампазітараў]]. Народны дэпутат СССР (1989–1991). Быў адным з ініцыятараў стварэння [[Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці|Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці]], [[Таварыства народнай дыпламатыі]]. Жанаты, мае дзвухдзвюх дачок.
 
Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа - ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці – лірыка-рамантычная. Ягонай музыцы ўласцівыя яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.
 
Асноўныя творы: кантаты «Курган» на словы Я. Купалы і «Салдацкае сэрца» (1962); паэма-паданне «Гусляр» (1979), вакальна-сімфанічная паэма «Вайна не патрэбна» (1983), УвертураУверцюра-фантазія для сімфанічнага аркестра (1975), Струнныструнны квартэт, Санатасаната для габоя і фартэпіяна, Санатасаната і прэлюдзіяпрэлюдыя для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Сіні колер» (1965), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» (1966); песні «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Хатынь», «Калі быб камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Майскі вальс», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі» і іншыя; хоры, творы для эстраднага аркестра; музыка да драматычных спектакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмамкінафільмаў; музыка для дзяцей.
 
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), народны артыст Беларусі (1982), народны артыст СССР (1987).