Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
=== Дзяцінства, Віленская гімназія ===
Нарадзіўся ў засценку [[Мацюлішкі]] [[Віленскі павет (Расійская імперыя)|Віленскага павета]], за 30 км на ўсход ад [[Вільнюс|Вільні]], (цяпер [[Літва]]) у сям’і каталіцкага селяніна-серадняка Адама Тарашкевіча і яго жонкі Алены Чарняўскай. З сямі гадоў Браніслаў дапамагае бацьку з гаспадаркай, працуе пастухом. У народным вучылішчы Браніслаў паказвае выдатныя вынікі. Вестка пра гэта дайшла да маладой памешчыцы Гелены Стамброўскай. У 1906 годзе яна забрала Браніслава да сябе, апекавала яго і дапамагла паступіць у трэці клас 2-й Віленскай гімназіі.
 
У асяроддзі гімназістаў карыстаўся павагай. У 16-гадовым узросце Браніслаў пачынае зарабляць сабе на жыццё рэпетытарствам. У гімназіі паказвае сябе добрым вучнем, мае сярэдні бал 4,3<ref>Дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва РБ, Фонд 3, Вопіс 1, справа 225, старонка 3 // Сведчанне аб паспяховасці 1910/1911 год.</ref>, у праграму ўваходзіла навучанне па 4 сучасных мовах ([[Руская мова|руская]], [[Польская мова|польская]], [[Французская мова|французская]], [[Нямецкая мова|нямецкая]]) і дзвюх класічных ([[Старажытнагрэчаская мова|грэчаская]], [[Лацінская мова|лацінская]]).
Радок 18:
 
=== Пецярбургскі перыяд ===
У жніўні 1911 года Браніслаў Тарашкевіч апынуўся ў сталіцы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і быў без перашкод прыняты на гісторыка-філалагічны факультэт [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Тут на працягу чатырох гадоў вучыўся пад кіраўніцтвам славутых мовазнаўцаў: [[Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ|Яна Бадуэна дэ Куртэнэ]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхіма Карскага]]. Навуковым кіраўніком Браніслава быў акадэмік [[Аляксей Аляксандравіч Шахматаў|Аляксей Шахматаў]]. У Пецярбургу Тарашкевіч жыў па адрасе Англійскій праспект 30, кв. 21<ref>Асабістая справа: ЦГИА СПб. Ф. 14, оп. 3, д. 58823, л. 15</ref>.
 
У Пецярбургу пачынае стварэнне [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Піша статут да яго. Пазней становіцца старастам гуртка<ref>Справаздача пра дзейнасць гуртка з 1912 °C. 92-115// Бібліятэка літоўскай акадэміі навук у Вільні.</ref>.
Радок 30:
<blockquote>''«Гэты сын селяніна з-пад Вільні садзейнічае далейшаму ўмацаванню польскасці ў нашым доме… Неўзабаве пачаў дастаўляць жонцы польскую літаратуру, падабраную так, каб даць ёй магчымасць пазнаць жыццё і імкненні польскага народа, у духу якога павінна выхоўваць сыноў.»''</blockquote>
 
У траўні 1916 годзегода скончыў гісторыка-філалагічны факультэт [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Петраградскага ўніверсітэта]] і быў пакінуты там пры кафедры [[Руская мова|рускай мовы]] і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаскай]] і [[Лацінская мова|лацінскай]] моў.
 
=== Вяртанне ў Беларусь. Пачатак палітычнай дзейнасці. ===