Польская рада Мінскай зямлі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Дэлегацыя прадстаўнікоў Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася для сустрэчы ў [[горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]], немцам прапанавалі займаць тэрыторыю Беларусі да [[рака Днепр|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 76, 78—79.</ref><ref>Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952), каб Беларусь ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»'', бо [[Заходняя культура|Захад]] успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля сустрэчы ў Брэсце з немцамі дэлегацыя адправілася ў [[Горад Варшава|Варшаву]], каб наладзіць кантакт і дабіцца збліжэння з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[горад Варшава|Варшаве]], кіруючыся ў сваіх планах прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78—79.</ref>.
 
Ва ўмовах [[Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года|набліжэння да горада нямецкіх войск]] мінскія палякі не прызналі новага [[урад БНР|беларускага ўрада]]. Польская рада Мінскай зямлі цалкам ігнаравала ўсе беларускія арганізацыі<ref>W walce o prymat w kraju. W: Między nadzieją a niepokojem… s. 189.</ref>. Калі 21 лютага 1918 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск, у прывітальнай прамове на [[Віленскі вакзал, Мінск|Віленскім вакзале]] мінскія маянткоўцы Ігнат Віткевіч, Эдмунд Івашкевіч і інш., сярод якіх прысутнічалі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] і [[Павел Аляксюк]], выказалі ўдзячнасць генералу Гофману ''«за вяртанне грамадскага парадку, дапамогу ў аддзяленні ад [[бальшавікі|бальшавікоў]] і супольнае жыццё з народамі [[Заходні свет|Захаду]] з апорай на нямецкую дзяржаву»<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 81.</ref>.
 
У сярэдзіне лістапада 1918 года ў [[Варшава|Вар­шаву]] прыехала дэлегацыя Польскай рады Мінскай зямлі ў складзе М. Абя­зерскага, Л. Лубенскага, У. Рыбінскага і прадстаўніцы Палесся Я. Карсакоўны. У час сустрэчы 14 лістапада з членамі Камітэта па ўсходніх справах М. Ган­дэльсманам, В. Камянецкім, А. Бабянскім дэлегаты занялі пазіцыю, паводле якой польскі ўрад павінен быў усталяваць адносіны з Беларускай радай і [[Літоўская Тарыба|Літоў­скай Тарыбай]]. Пры гэтым М. Абязерскі і Л. Лубенскі запэўнівалі, што імкненнем палякаў з Беларусі з’яўляецца адра­джэнне былога [[ВКЛ]], адлучэнне ад Расіі і ад наўленне уніі з Польшчай. Яны папя­рэджвалі: калі польскі ўрад не распачне супрацоўніцтва з беларускім і літоўскім урадамі, Беларусь і Літва трапяць пад уплыў Расіі, якая іх затым і паглыне<ref>''Бароўская В.'' На раздарожжы эпох. Эвалюцыя ідэі краёвасці на тэрыторыі Беларусі ў 1918–1921 гадах // Беларуская думка. №9. 2018</ref>. Пад канец 1918 года Мінск занялі бальшавіцкія войскі.