Польская рада Мінскай зямлі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] прызнала [[бальшавікі|бальшавікоў]], якія скасоўвалі прыватную ўласнасць на зямлю, галоўнай пагрозай і, не бачачы шанцаў для стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, пачала выказвацца за ўлучэнне Міншчыны ў склад Польшчы<ref>Rada Polska Ziem Białoruskich. W: Między nadzieją a niepokojem…. S. 119—120.</ref>.
 
З ініцыятывы мясцовай польскай супольнасці 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 года ў Мінску ўтвораная Польская грамадзянская варта — паўваенная арганізацыя. У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход, на якім былі зацверджаныя статут і кіраўніцтва арганізацыі. Узначаліў яе былы гарадскі галава Мінска, {{нп5|Станіслаў Браніслававіч ХржанстоўскіХшанстоўскі|Станіслаў Хржанстоўскі|pl|Stanisław Chrząstowski}}, а яго намеснікамі сталі [[Станіслаў Алевінскі]] і [[Ян Барыла]]. Афіцыйнай галоўнай мэтай варты была «забяспечанне жыцця і маёмасці жыхароў горада». Пачаткова варта дзейнічала з дазволу савецкіх уладаў, але 18 студзеня 1918 Ян Барыла запатрабаваў раззброіць арганізацыю. 23 студзеня адбылася канспірацыйная сустрэча Штабу варты (без Барылы) з членамі Камітэту грамадскай бяспекі Польскай рады Мінскай зямлі, дзе была прынятая пастанова аб пераходзе варты да падпольнай дзейнасці і прадаўжэнні вайсковага навучання яе сяброў<ref>Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 140</ref>.
 
Дэлегацыя прадстаўнікоў Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася для сустрэчы ў [[горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]], немцам прапанавалі займаць тэрыторыю Беларусі да [[рака Днепр|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 76, 78—79.</ref><ref>Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952), каб Беларусь ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»'', бо [[Заходняя культура|Захад]] успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля сустрэчы ў Брэсце з немцамі дэлегацыя адправілася ў [[Горад Варшава|Варшаву]], каб наладзіць кантакт і дабіцца збліжэння з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[горад Варшава|Варшаве]], кіруючыся ў сваіх планах прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78—79.</ref>.