Грамадзянская вайна ў Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
=== Фарміраванне РПФ і падрыхтоўка да вайны ===
Арганізацыя, якая з цягам часу атрымала назву [[Руандыйскі Патрыятычны Фронт]] (РПФ), была заснавана ва [[Уганда|Угандзе]] ў [[1979]] годзе. Спачатку яна была вядома як Асацыяцыя Дабрабыту Руандыйскіх Бежанцаў, а з [[1980]] года займела назву Руандыйскі Альянс дзеля Нацыянальнага Адзінства (РАдНА). Фарміраванне гэтай арганізацыі стала адказам на пераслед і [[Дыскрымінацыя|дыскрымінацыю]] [[Бежанцы|бежанцаў]]-[[тутсі]] з боку рэжыму [[Прэзідэнт Уганды|Прэзідэнта Уганды]] [[Мілтан Аботэ|Мілтана Аботэ]]. У сваёй рыторыцы Аботэ абвінавачваў руандыйскіх бежанцаў у падтрымцы рэжыму свайго папярэдніка [[Ідзі Амін|Ідзі Аміна]]: у прыватнасці, заяўлялася, што руандыйскія бежанцы займалі дамы тых угандыйцаў, якія пакідалі іх, каб схавацца ад пераследу ўрада Аміна, а таксама — выкрадалі [[Сельскагаспадарчыя жывёлы|быдла]] ўгандыйцаў. Тым часам, бежанцы-тутсі [[Фрэд Руіг'ема]] і [[Поль Кагамэ]] далучыліся да створанага [[Ёверы Мусевені]] [[Паўстанне|паўстанцкага]] [[Фронт дзеля Нацыянальнага Выратавання|Фронту дзеля Нацыянальнага Выратавання]] (ФдНВ). У 1979 годзе Мусевені разам з Аботэ змагаўся супраць рэжыму Аміна (які быў у выніку зрынуты), але пакінуў новы ўрад пасля спрэчнай перамогі Аботэ на [[Агульныя выбары 1980 года ва Угандзе|ўгандыйскіх агульных выбарах 1980 года]]. Сумесна з Руіг'ема, Кагамэ і Мусевені заснавалі новую паўстанцкую ўзброеную арганізацыю, якая атрымала назву [[Армія Нацыянальнага Супраціўлення]] (АНС) і мэтай якой было зрынуць урад Аботэ (так пачалася [[грамадзянская вайна ва Угандзе]], таксама вядомая ў [[Гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] як «''вайна ў кустах''»). Прэзідэнт Аботэ захоўваў варожае стаўленне да руандыйскіх бежанцаў на працягу ўсяго свайго перыяду знаходжання ва ўладзе, у выніку чаго ў [[1981]] годзе РАдНА быў прымушаны пакінуць краіну і перадыслацыраваўся ў горад [[Найробі]] — [[Сталіца|сталіцу]] [[Кенія|Кеніі]]. У [[1982]] годзе (з дазволу і пад уплывам Прэзідэнта Аботэ) мясцовыя органы ўлады ў рэгіёне колішняй дзяржавы [[Анколэ]] выдалі пастанову з патрабаваннем да бежанцаў пакінуць дамы і перасяліцца ў лагеры. З мэтай ажыццяўлення дадзенай пастановы, мясцовыя маладзёжныя [[Апалчэнне|міліцэйскія]] фарміравання ўжылі да бежанцаў грубую фізічную сілу. Многія перамешчаныя руандыйцыасобы паспрабавалі перасекчы мяжу з Руандай, каб вярнуцца на радзіму, але рэжым [[Жувеналь Хаб'ярымана|Хаб'ярыманы]] змясціў іх у [[Канцэнтрацыйны лагер|ізаляваных лагерах]] і закрыў граніцу дзеля прадухілення далейшай міграцыі. Такім чынам, перад рэальнай пагрозай стаць [[Апатрыды|апатрыдамі]] значная доля бежанцаў-тутсі ва Угандзе вырашыла далучыцца да АНС на чале з Мусевені.
 
У [[1986]] годзе АНС захапіла [[Кампала|Кампалу]] (сталіцу Уганды) сіламі 14 000 салдат, з якіх 500 чалавек складалі руандыйцы, і сфарміравала новы ўрад. Пасля інаўгурацыі Мусевені на пасаду Прэзідэнта Уганды, Кагамэ і Руіг'ема былі прызначаны ім на вышэйшыя [[Афіцэр|афіцэрскія]] пасады ў новай дзяржаўнай [[Армія|арміі]]. Досвед «''вайны ў кустах''» натхніў тутсі на планаванне атакі на Руанду, каб дамагчыся, у тым ліку, і вяртання бежанцаў на радзіму. Адначасова з выкананнем сваіх абавязкаў ва ўгандыйскай арміі, Кагамэ і Руіг'ема пачалі рыхтаваць многіх тутсі да вайны, прызначаючы іх на розныя армейскія пасады. Скарыстаўшыся дапамогай спрыяльна настроенага да бежанцаў Мусевені, РАдНА вярнулася ў Кампалу з кенійскага выгнання. У [[1987]] годзе на з'ездзе арганізацыі адбыліся дзве значныя падзеі: яна была перайменавана ў [[Руандыйскі Патрыятычны Фронт]], а таксама было публічна абвешчана, што РПФ будзе дамагацца вяртання бежанцаў у Руанду любымі магчымымі метадамі. З прычыны ўнутранай палітычнай барацьбы ў шэрагах РПФ{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Ваенная гісторыя Афрыкі]]