Гідраніміка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: БугБуг з дапамогай AWB
вікіфікацыя
Радок 19:
Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, але яшчэ да вылучэння з іх асяроддзя [[Балцкія плямёны|балцкіх]], [[Германскія плямёны|германскіх]], [[іранскія плямёны|іранскіх]] і інш. плямен ([[2500 да н. э.|2500]]—[[1500 да н. э.|1500]] гадоў да н. э.), склаўся пласт старажытна-еўрапейскай гідраніміі. На думку некаторых даследчыкаў, у яго ўваходзяць гідронімы [[Лупа]], [[Ола]], [[Ольса]], [[Амоня]], [[Сола]], а таксама з фармантамі ''-ара, -антыя, -мантыя, -мана, -мена, -ісія'' і падобнымі: [[Алантыя]], [[Армантыя]], [[Альмена]], [[Візара]], [[Варысія]]. Яны могуць пачынацца на ''ал-, ан-, вел-, він-, дра-, дры-, іл-, іс-'' («[[лёд]]»), ''лан-, мер-, ос-, сал-, сол-, сен-, сві -, стр-, ун-'' ([[Алдан]], [[Велна]], [[Віндава]], [[Драва]], [[Ілія]], [[Іслач]], [[Лань (рака)|Лань]], [[Міра]], [[Оса]], [[Салон]], [[Сольча]], [[Сена]], [[Свінь]], [[Струна]], [[Унструт]] і інш.). Найбольшая ў Еўропе колькасць старажытнаеўрапейскіх гідронімаў (яшчэ дабалцкіх) выяўлена менавіта ў басейне Нёмана. Сустракаюцца яны і ў паўд частцы Верхняга Падняпроўя — [[Алісаўка]] (Алісія), [[Арціслаўка]] (Арцісія), [[Арыя]] (усе каля [[Магілёў|Магілёва]]), [[Мадорка]] каля [[Рагачоў|Рагачова]].
 
У басейне верхняй [[Волга|Волгі]] індаеўрапейцы сутыкнуліся з [[Фіна-ўгорскія народы|угра-фінскімі]] (уральскімі) пляменамі, некаторыя з якіх у сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|3-га тысячагоддзя да н.э.]] мусілі перасяліцца на захад і дасягнулі Балтыйскага мора. Яны засялялі таксама басейн ракі [[Ака]] (йокі, йоггі — «рака») з прытокамі [[Вожа]], [[Кашма]], [[Мокша (рака)|Мокша]], [[Пра]], [[Проня]], [[Сара]], [[Сарма]], [[Уводзь]], [[Угра]], [[Шаня]]. Угра-фінскія гідронімы часта адрозніваюцца каранямі ''вод-, вол-, вят-, кем-, кір-, мож-, сес-, сар-, сор-'' («[[возера]]»), суо- («[[балота]]»), ''чар-, чуд-, шош-, ок-, ор-, ора-'' («якая свідруе»), ''сеж-, югла-'' ([[Водзьма]], [[Волхаў]], [[Вятша]], [[Кіря]], [[Маза-Югла]], [[Окана]], [[Орша]], [[Рыдыга]], [[Сарагожа]], [[Сораць]], [[Сысола]], [[Утуга]], [[Чудское возера|возера Чудскае]], воз. [[Чарсцвяты]], [[Шоша]], [[Шушве]], [[Шуя]]). Выкарыстоўваліся таксама фарманты ''-га, -ога, -уга'' («[[рака]]»), ''-весі, -ярві'' («[[возера]]»), ''-жма, -кса, -кша, -ша, -ха, -да'' (калі немагчыма рэканструяваць -уда), ''-ма, -маа'' («[[бераг]]», «зямля»), ''-я'' ([[Волга]], [[Вора|Воря]], [[Жыжма]], [[Керша]], [[Коша]], [[Ладага]], [[Маруга]], [[Мшага]], [[Нельша]], воз. [[Суя]], [[Удога]], [[Чыха]], [[Шышма]], [[Юр’яха]] і, магчыма, [[Покшэньга]]). Характэрная асаблівасць некаторых угра-фінскіх гідронімаў — «[[цоканне]]» і наяўнасць [[падвойныя зычныя|падвойных]] [[шыпячыя|шыпячых]] і [[свісцячыя|свісцячых]] гукаў ([[Сосва]], [[Жызма]], [[Шоша]]). Шмат угра-фінскіх назваў захавалася ў [[Латвія|Латвіі]], пераважна на ўзбярэжжы [[Рыжскі заліў|Рыжскага заліва]], каля 30 — у [[Літва|Літве]]. Некаторыя даслецчыкі лічаць угра-фінскімі фарманты ''-ты, -ды'' (азеры [[Дрывяты]], [[Дрысвяты]], [[Снуды]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]]). 3-за рознага падыходу мовазнаўцаў асэнсаванне старажытных гідронімаў неадназначнае. Яно патрабуе разгляду іх у даволі вялікіх рэгіёнах і ўліку арэалаў мясцовых археалагічных культур.
 
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] каля 1,5 тыс. [[Рэкі і каналы Беларусі|рэк]] даўжыней больш за 10 км кожная і 470 [[Азёры Беларусі|азёр]] плошчай звыш 0,5 км² кожнае. Сярод іх амаль 600 [[Балцкія мовы|балцкіх]] гідронімаў (без уліку старажытнаеўрапейскіх і іншамоўных). На поўнач ад [[Прыпяць|Прыпяці]], у [[Верхняе Падняпроўе|Верхнім Падняпроўі]], басейне [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] яны ўтвараюць шчыльную сетку, таму сэнс кожнага мясцовага гідроніма можа быць высветлены ў першую чаргу зыходзячы з [[Літоўская мова|літоўскай]] і [[Латышская мова|латышскай]] моў. Назвы рэк [[Бяроза (рака)|Бяроза]] ([[Бярэзіна]], [[Берзань]]) паходзяць ад літоўскіх слоў ''берзас'', ''бержас'' («[[бяроза]]») або ''берзауне'' («[[балота]]»), а апошнія ад [[праіндаеўрапейская мова|агульнаіндаеўрапейскага]] слова ''берк'' («бялець», «свяціцца»), [[Дунай]], [[Тур’я]] ад ''дунайс'', ''турас'' («[[глей|глеісты]]», «гразкі»), [[Друць]], [[Дрыса]] ад ''друтас'' («магутны»); [[Даўгава]] — «мнагаводная»; [[Мярэча]], [[Морач]] — «дрыгвянка»; [[Пліса]] — «чыставодная»; [[Рэста]] — «балацянка»; [[Свіда]] — «светлая»; [[Ула]] — «[[жвір]]ніца»; [[Цна]] — «правабярэжная», [[Эса]] — «[[брод]]ніца» і інш. У балцкіх гідронімах можна аднавіць словы ''-уда'' («вада» — [[Нёўда (рака)|Нёўда]], [[Лосвіда]]), ''-упэ, -упіс'' («рака») — [[Гелупэ]], [[Нятула]]) Ім уласцівы фарманты -''ея, -ія, -ула, -ета, -іта, -еса, -оса, -дра, -сна, -ста, -ксна, -кша, -шта'' ([[Асвея]], [[Вілія]], [[Апіта]], [[Арэса]], [[Лучоса]], [[Бершта]], [[Расосна]]).