Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творчасць: графічнае афармленне
др →‎Біяграфія: вычытка
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], у 1957 г. — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у [[Гродзенскі педагагічны інстытут|Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы]] (у 1968—1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. [[Кандыдат філалагічных навук]]Кандыдат філалагічных навук (1963). Прафесар (1994). Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006).Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямі. Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Народная воля», «Наша ніва», «Гродзенская праўда» і інш., энцыклапедыях, навуковых зборніках. Працаваў на кафедры літаратуры Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы ў 1957—1968 гг., на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы ў 1968—1990 гг. (у 1968—1974 — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры гэтага ўніверсітэта ў 1990—2006 гг. (у 1991—2001 гг. — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ў 2006—2013 гг., на кафедры турызму і культурнай спадчыны ў 2013—2017 гг. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік аспірантаў 3-х кандыдатаў навук.
 
Старшыня Гродзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэння»(2004—2014). Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).