Пётр Паўлавіч Ганскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
Пётр Ганскі нарадзіўся ў шляхецкай сям'і [[Род Ганскіх|Ганскіх]] герба [[Газдава (герб)|Газдава]] ў сяле Ганскае (цяпер [[Мыкалаіўка (Шыраеўскі раён)|Мікалаеўка]]) [[Ананьіў|Ананьеўскага]] павета [[Херсонская губерня|Херсонскай губерні]] [[1 сакавіка]] [[1867]] года. Бацька, Павел Пятровіч Ганскі, працаваў дырэктарам земскага банка [[Херсонская губерня|Херсонскай губерні]]. Пачынаючы з [[1870]] года сям'я вялікую частку года праводзіць у [[Адэса|Адэсе]]. у гэтым жа годзе там нарадзіўся яго малодшы брат, [[Аляксей Паўлавіч Ганскі |Аляксей Паўлавіч Ганскі]] — у будучым вядомы [[Астраномія|астраном]].
 
Пачатковую мастацкую адукацыю Пётр Ганскі атрымаў на курсах пры [[Елісаветград|Елісаветградскім]] земскім рэальным вучылішчы. З 1885 па 1889 год ён быў вольным слухачом [[Імператарская Акадэмія мастацтваў|Імператарскай Акадэміі мастацтваў]], затым адправіўся ў [[Парыж]], каб працягнуць мастацкую адукацыю ў [[Нацыянальная вышэйшая школа вытанчаных мастацтваў, Парыж|Нацыянальнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў]] у французскага жывапісца [[Жан-Леон Жэром|Жана-Леона Жэрома]].
 
Мастак жыве Францыі, але рэгулярна вяртаецца ў Адэсу на розныя выставы. З 1890 года ён удзельнічаў ва ўсіх выставах Таварыства паўднёварускіх мастакоў, а з 1894 года ён стаў сябрам гэтага таварыства. Таксама прымаў удзел у Веснавых выставах Акадэміі мастацтваў, выставах Таварыства Незалежных мастакоў у Адэсе, Таварыства французскіх мастакоў і Таварыства Незалежных ў Парыжы. Быў знаёмы з [[Іван Бунін|Іванам Буніным]] і яго жонкай. У сваіх дзённіках апошняя называла мастака "першым рускім [[Імпрэсіянізм|імпрэсіяністам]]" і лічыла заўзятым [[Антысемітызм|антысемітам]].