Пётр Паўлавіч Ганскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
Мастак жыве ў Францыі, але рэгулярна вяртаецца ў Адэсу на розныя выставы. З 1890 года ён удзельнічаў ва ўсіх выставах Таварыства паўднёварускіх мастакоў, а з 1894 года ён стаў сябрам гэтага таварыства. Таксама прымаў удзел у Веснавых выставах Акадэміі мастацтваў, выставах Таварыства Незалежных мастакоў у Адэсе, Таварыства французскіх мастакоў і Таварыства Незалежных ў Парыжы. Быў знаёмы з [[Іван Бунін|Іванам Буніным]] і яго жонкай. У сваіх дзённіках апошняя называла мастака "першым рускім [[Імпрэсіянізм|імпрэсіяністам]]" і лічыла заўзятым [[Антысемітызм|антысемітам]].
 
[[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|Падзеі 1917 года]] засталі Пятра Ганскага у [[Адэса|Адэсе]]. Сямейны маёнтак Ганскіх быў разгромлены, а сам ён быў прысуджаны [[Бальшавікі|бальшавікамі]] да расстрэлу. ПасловахПа словах самога Пятра Ганскага, пазбегнуць пакарання яму ўдалося дзякуючы ўваходжанню ў Адэсу [[Добраахвотніцкая армія|Добраахвотніцкай арміі]] [[Дзянікін|Дзянікіна]]. Аднак апублікаваныя ў апошнія гады дакументы (у прыватнасці пратаколы допытаў арыштаваных па адной справе з Пятром Ганскім асобаў) служаць частковым пацвярджэннем іншай версіі — Пятра Ганскага з рук [[Бальшавікі|бальшавікоў]] выкупілі, а ўсе астатнія, хто праходзіў з ім па справе, верагодна, былі расстраляныя бальшавікамі. Эвакуяваўся з [[Адэса|Адэсы]] ў пачатку [[1920]] года разам з [[Добраахвотніцкая армія|добраахвотніцкай арміяй]].
 
З [[1920]] года назаўжды пасяліўся ў [[Францыя|Францыі]], дзе жыла яго сястра, Сафія Быстрыцкая з мужам Уладзімірам Быстрыцкім і дачкой Кірай. У [[1920]] годзе некаторы час пражываў у [[Парыж|Парыжы]] на вуліцы [[Віктор Гюго|Віктора Гюго]], дом 67, працягваў працаваць, удасканальваў сваё майстэрства. У [[1922]] годзе пачаў вывучаць [[Тэалогія|тэалогію]] ў [[Ліён|Ліёне]]. У [[1928]] годзе ён прыняў святарскі сан, стаўшы святаром [[Ордэн езуітаў|Ордэна езуітаў]], а пазней пастрыгся ў [[Манах|манахі]]. Яго сяброўства і перапіска з [[Мікалай Рэрых|Мікалаем Рэрыхам]] спрыяла распаўсюджванню [[Пакт Рэрыха|Пакта Рэрыха]] сярод прэлатаў [[Каталіцкая Царква|каталіцкай царквы]], а затым і падпісанне гэтага дакумента [[Папа рымскі|Папам рымскім]] [[Пій XI (Папа Рымскі)|Піем ХІ]].