Пётр Паўлавіч Ганскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
[[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|Падзеі 1917 года]] засталі Пятра Ганскага у [[Адэса|Адэсе]]. Сямейны маёнтак Ганскіх быў разгромлены, а сам ён быў прысуджаны [[Бальшавікі|бальшавікамі]] да расстрэлу. Па словах самога Пятра Ганскага, пазбегнуць пакарання яму ўдалося дзякуючы ўваходжанню ў Адэсу [[Добраахвотніцкая армія|Добраахвотніцкай арміі]] [[Дзянікін|Дзянікіна]]. Аднак апублікаваныя ў апошнія гады дакументы (у прыватнасці пратаколы допытаў арыштаваных па адной справе з Пятром Ганскім асобаў) служаць частковым пацвярджэннем іншай версіі — Пятра Ганскага з рук [[Бальшавікі|бальшавікоў]] выкупілі, а ўсе астатнія, хто праходзіў з ім па справе, верагодна, былі расстраляныя бальшавікамі. Эвакуяваўся з [[Адэса|Адэсы]] ў пачатку [[1920]] года разам з [[Добраахвотніцкая армія|добраахвотніцкай арміяй]].
 
З [[1920]] года назаўжды пасяліўся ў [[Францыя|Францыі]], дзе жыла яго сястра, Сафія Быстрыцкая з мужам Уладзімірам Быстрыцкім і дачкой Кірай. У [[1920]] годзе некаторы час пражываў у [[Парыж|Парыжы]] на вуліцы [[Віктор Гюго|Віктора Гюго]], дом 67, працягваў працаваць, удасканальваў сваё майстэрства. У [[1922]] годзе пачаў вывучаць [[Тэалогія|тэалогію]] ў [[Ліён|Ліёне]]. У [[1928]] годзе ён прыняў святарскі сан, стаўшы святаром [[Ордэн езуітаў|Ордэна езуітаў]], а пазней пастрыгся ў [[Манах|манахі]]. Яго сяброўства і перапіска з [[Мікалай Рэрых|Мікалаем Рэрыхам]] спрыяла распаўсюджванню [[Пакт Рэрыха|Пакта Рэрыха]] сярод прэлатаў [[Каталіцкая Царква|каталіцкай царквы]], а затым і падпісанне гэтага дакумента [[Папа рымскі|Папам рымскім]] [[Пій XI (Папа Рымскі)|Піем ХІ]]. За некалькі год да смерці яму быў наданы сан [[Кардынал-дыякан|кардынала-дыякана]]. Стаўшы каталіцкім святаром, Пётр Ганскі да канца жыцця не пакідаў заняткаў жывапісам, да прыняцця манаства актыўна дапамагаў уцекачам з тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] у [[Францыя|Францыі]].
 
Стаўшы каталіцкім святаром, Пётр Ганскі да канца жыцця не пакідаў заняткаў жывапісам, да прыняцця манаства актыўна дапамагаў уцекачам з тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] у [[Францыя|Францыі]].
 
Пётр Ганскі памёр у [[1942]] годзе ў [[Манастыр|манастыры]] ў мястэчку [[Ле Дара]], дзе і быў пахаваны. Пасля сябе ён пакінуў вялікі архіў, цэлы шэраг манускрыптаў, рукапіс фантастычнага рамана «Чырвоная зорка». Большая частка архіва захоўвалася ў яго сястры і пляменніцы (Сафіі і Кіры Бістрыцькіх), пасля смерці апошняй у пачатку 1990-х гадоў яе стрыечныя сёстры вывезлі архіў у [[Талін]]. У [[1994]] годзе [[Адэскі мастацкі музей|Адэскаму мастацкаму музею]] яны перадалі больш за трыццаць яго жывапісных работ, у [[2004]] годзе — яшчэ сорак. Такім чынам сфармавалася буйнейшая музейная калекцыя работ Пятра Ганскага - сёння у фондах Адэскага мастацкага музея захоўваюцца 84 працы мастака.