Касцёл Святой Ганны (Гарадзішча): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Касцёл |Беларуская назва = Касцёл Святой Ганны |Арыгінальна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:22, 2 мая 2020

Касцёл Святой Ганны — колішні каталіцкі культавы комплекс у в. Гарадзішча, Пінскі раён[1].

Касцёл
Касцёл Святой Ганны
Краіна  Беларусь
Горад Гарадзішча
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Дата заснавання 1775
Будаўніцтва 1775
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У 1662 годзе быў пабудаваны драўляны кляштар бенедыктынаў з касцёлам. Касцёл быў фарным (парафiяльным), у 1671 годзе вiленскiм бiскупам А. Сапегай была створана Гарадзiшчанская парафiя.

У сярэдзiне XVII стагоддзя пачалося будаўнiцтва мураванага касцёла, якi будавалi на працягу 30 год на сродкi кляштара. У 1775 годзе адбылася кансекрацыя святынi пад тытулам святой Ганны. Адначасова з касцёлам разбудоўваўся i кляштарны комплекс, да канца XVII стагоддзя быў змураваны двухпавярховы жылы корпус.

Пасля паўстання Калiноўскага ў 1863—1864 гадах, паўстала пытанне аб скасаваннi кляштара. 24 лiпеня 1865 года кляштар быў злiквiдаваны, манахi былi вымушаны пакiнуць мястэчка, а маёмасць была разрабавана. Былы кляштар быў прададзены за невялiкiя грошы ва ўзнагароду за служэнне кiраўнiку мiнскай службовай палаты Дэ ля Гардзi (рускi генерал шведскага паходжання) пад «снос или переделку в жилое помещение для совершенного изменения настоящего наружного вида костельного здания».

Улетку 1899 года касцёл і кляштарныя будынкі былі прададзеныя на цэглу. Корпус быў разабраны, а будынак касцёла перашкодзіла каталіцкая грамада і парафіяне, якія паўсталі на абарону былой святынi. У касцёле паспелi разабраць толькі бабінец і вежачку. Цэгла, як паведамляюць дакуманты, пайшла на стварэнне камянiц у Пінску.

У 1903 годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць памешчыка праваслаўнага веравызнання В. Тэадаровiча. 18 лістапада 1905 года, які патрымаў аднавіць касцёл. Ксендз Іваноўскі, які прыбыў з Пінска, здзейсніў набажэнства і асвячэнне храма. Праз нейкі час касцёл быў зноўку зачынены пад выглядам яго «дрэннага стану». У 1909 годзе мінскі губернскі архітэктар Дабралюбаў зрабіў агляд будынка, але нягледзячы на станоўчую ацэнку тэхнічнага стану, касцёл яшчэ доўгі час заставаўся зачыненым, пакуль у 1914 годзе не быў выкуплены каталікамі. У 1920-х гадах будынак касцёла быў рестаўраваны па праекце архітэктара Пшыбылоўскага.

У 1944 годзе перад адступленнем нямецкіх войскаў, касцёл быў узарваны. Пасля вайны некаторы час захоўваліся парэшткі брамы-званiцы, кляштарнай мураванай агароджы і іншых будынкаў, але паступова яны былі ўтылізаваныя на будматэрыялы.

У цяперашні час з кляштарнага комплексу захаваўся двухпавярховы будынак, якi першапачаткова выкарыстоўваўся як свіран (амбар), а пасля 1920 года перапланаваны пад жылы дом ксяндза. У 1948 годзе будынак рэканструяваны і прыстасаваны пад корпус абласной псіхіятрычнай бальніцы[2].

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

  • Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.