Розніца паміж версіямі «Хроніка Быхаўца»

156 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
др (стыль, арфаграфія, +1 зноска)
 
'''«Хроніка Быхаўца»''' — [[летапісны звод]] з ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], адзін з агульнадзяржаўных зводаў [[ВКЛ]]. У [[літоўская гістарыяграфія|літоўскай гістарыяграфіі]] азначаецца як '''3-я рэдакцыя [[Літоўская хроніка|Літоўскай хронікі]]'''.
 
== Гісторыя ==
{{змест злева}}
Складзены ў сярэдзіне XVI ст. і дайшоў да нашых часоў у двух [[спіс]]ах — Быхаўца і Вавельскім. Спіс Быхаўца зроблены ў канцы XVII — пачатку XVIII ст., захоўваўся ў маёнтку [[Магілёўцы]] шляхціца А.[[Аляксандр Быхавец|Аляксандра Быхаўца]], які ў 1834 годзе пераслаў [[Манускрыпт|рукапіс]] [[Т. Нарбут|Тэадору Нарбуту]].
 
Працяглы час хроніка лічылася [[фальсіфікат]]ам, прыпісваным Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў яе ў серыі «''Помнікі літоўскай гісторыі''» (1846), пасля чаго рукапіс бязследна знік. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Т. Нарбута (які часам спасылаўся на няісныя крыніцы<ref>Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.</ref>), супярэчнасці і [[анахранізм]]ы ў тэксце, дало падставы для думкі пра фальсіфікацыю. Але з сапраўднасцю хронікі згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Т. Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент пра забойства вялікага князя [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] ў 1440 годзе) надрукаваў настаўнік [[Віленская гімназія|Віленскай гімназіі]] Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку А. Быхаўца.
Другім разам «Хроніка Быхаўца» была апублікавана ў ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] (1907). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў спісе выдадзеным у 1846 годзе не хапае толькі 10 % тэксту арыгінала, складзенага ў 1530-я гады аўтарам, блізкім да магнатаў [[Род Гаштольдаў|Гаштольдаў]] і [[Род Алелькавічаў|Алелькавічаў]].
 
У 2011 годзе літоўскі даследчык [[Кястуціс Гудмантас]] знайшоў у 1-м (вавельскім) аддзяленні [[Нацыянальны архіў у Кракаве|Нацыянальнага архіва ў Кракаве]] ўрывак «Хронікі Быхаўца», перапісаны ў 1570-1580-я гады, што канечна абвяргае думкі пра фальсіфікацыю Т. Нарбута. Вавельскі ўрывак, у адрозненне ад тэксту «Хронікі», апублікаванага Т. Нарбутам, перапісаны кірыліцай.<ref>''Gudmantas K.'' Lietuvos metraščio Vavelio nuorašas (fragmentas) // Senoji Lietuvos literatūra. T. 34. — Vilnius, 2012. — P. 121—151.</ref><ref>''Міхальчук Г.'' Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з «Хронікай Быхаўца» // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2016. № 45. — С. 190−225.</ref>
 
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтамугэтым пытаннюпытанні [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]].</ref> і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (у 1506) годзе. Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца знешняя палітыка вялікага князя [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. Праз напісанне хронікі ў час да [[Люблінская унія|Люблінскай унііуні]]і, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай знаці ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.
 
== Заслаўская хроніка ==