Янка Гінько: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 21:
У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]] ў [[Слуцк]]у. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]].
 
Пасля эвакуацыі з [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] летам 1944 года далучыўся да [[Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|батальёна «Дальвіц»]]. 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне [[Ліда|Ліды]] ў групе з [[Кастусь Шышэя|Кастусём Шышэям]], але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і раззброеныярэшткі групы пад кіраўніцтвам [[Кастусь Шышэя|Кастуся Шышэі]] далучыліся да польскай [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]].<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 "Мы - беларускія салдаты..." (Кастусь Шышэя)</ref> У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да [[НКУС]]. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]] у [[Мінск]]у ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.
 
У 1953 або 1954 годзе трапіў на [[Інта|Інту]], працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з [[Пятро Рашэтнік|Пётрай Рашэтнікам]]. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў [[Масква|Маскве]]. Наведваў Беларусь.