Вікіпедыя:Аднаўленне выдаленых старонак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
:: Такім чынам мы выстаўляем на выдаленне ўсіх, што прынамсі не "вялікі літоўскі"? --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 17:42, 3 мая 2020 (+03)
::: 1) Калі дзейнасць асобы на рэгіянальным узроўні досыць падрабязна асвятляюцца ў другасных аўтарытэтных крыніцах, то можна меркаваць, што такая асоба адпавядае агульнаму крытэрыю значнасці. У такім выпадку — выдаляць не будзем. 2) Дадатковыя крытэрыі значнасці для асобаў у нас слаба распрацаваныя. Кансэнсус наконт рэгіянальных дзеячаў ледзь-ледзь вымалёўваецца. Мяркую, можна пагадзіцца, што, напрыклад, ваяводы ў ВКЛ пад гэтыя крытэрыі трапляюць, нават калі падрабязнай інфармацыі пра іх няма. Рэгіянальных дзеячаў без высокіх пасад, калі фактаў з крыніц да таго ж бракуе, пэўна змяшчаць у энцыклапедыі не будзем. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 18:23, 3 мая 2020 (+03)
:::: Асабіста я лічу, што ўсе павятовыя ўраднікі (ці па меншай меры вышэйшыя — маршалак, падкаморы, харунжы, земскія суддзя, падсудак і пісар, магчыма войскі) могуць мець значнасць. Аднак, патрэбна мець дакладныя крыніцы, што пэўная асоба займала пасаду. Бо шматлікія генеалогіі змяшчаюць згдкі пасад, якія насамрэч асобы не займалі, а толькі прыпісваліся для павышэння аўтарытэту (напрыклад [[Станіслаў Алендскі]] дакладна не мог быць старостам жамойцкім, як сказана ў артыкуле). У якасці такіх дакладных крыніц могуць выступаць, напрыклад, спісы ўраднікаў, складзеныя Генрыкам Люлевічам і Анджэем Рахубам, або беларускія крыніцы, дзе разабрана дзейнасць чалавека на пасадзе. Тут жа толькі згадка з генеалагічнага пераліку, без дакладных гадоў справавання ўрада. Гэтага для асобнага артыкула недастаткова — цалкам можна згадаць гэтя звесткі ў артыкуле пра бацьку або пра род.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 19:07, 3 мая 2020 (+03)
 
== [[Найноўшы час]] ==