Андрэй Міхайлавіч Федарэнка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{цёзкі2|Федарэнка}}
'''Андрэй Міхайлавіч Федарэнка''' ({{ДН|17|1|1964}} г., в. [[Бярозаўка (Мазырскі раён)|Бярозаўка]] [[Мазырскі раён]], [[Гомельская вобласць]]) — беларускі [[Проза|празаік]].
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мазырскі політэхнічны тэхнікум]] і бібліятэчны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Мінскага інстытута культуры]] (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]] Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў [[Калінкавічы|Калінкавічах]] Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «[[Маладосць (часопіс)|Маладосць]]». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «[[Літаратура і мастацтва (газета)|Літаратура і мастацтва]]». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «[[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]». Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], у 2017 выбраны ў Раду Саюза<ref>http://lit-bel.org/by/about/struct/</ref>. Удзельнік традыцыйных [[Шахматы|шахматных]] турніраў СБП<ref>http://www.lit-bel.org/by/news/kastrychnicki-shaxmatny-turnir.html</ref><ref>http://www.lit-bel.org/by/news/2017/pismennicki-shaxmatny-turnir.html</ref>.
 
== Творчасць ==
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есып’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.
 
Адгукаючыся на кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук [[Ганна Мікалаеўна Кісліцына|Ганна Кісліцына]] ахарактарызавала яго прозу як «н''яспешную, удумлівую''»: «''Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі''»<ref>https://news.tut.by/culture/620756.html</ref>. Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «''Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку  — пабудаваны паводле законаў трылера''»<ref>https://news.tut.by/culture/677147.html</ref>.
 
А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на [[Руская мова|рускую]]. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую<ref>https://www.livelib.ru/author/300264/latest-andrej-fedorenko</ref><ref>http://belisrael.info/?p=11646</ref>, [[Англійская мова|англійскую]]<ref>http://belisrael.info/?p=12251</ref> і іншыя мовы.
 
== Кнігі ==
* «Гісторыя хваробы» (1989)
Радок 22 ⟶ 24:
* «Вёска» (2013)
* «Ціша» (2014)
* «Сузіральнік» (2018)
* «Жэтон на метро» (2020)
 
== Узнагароды ==