Розніца паміж версіямі «Тытанік»

Аб’ём не змяніўся ,  1 год таму
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Выратаваліся амаль усе жанчыны і дзеці з кают 1 і 2 класаў. Больш за палову жанчын і дзяцей з кают 3 класа загінулі, паколькі ім было цяжка знайсці шлях наверх праз лабірынты вузкіх калідораў. Загінулі таксама амаль усе мужчыны. Трагедыя сям'і Полсан панесла жыцці маці Альмы і ўсіх яе чатырох малалетніх дзяцей, якіх у Нью-Ёрку дарма чакаў бацька Нільс.
 
Уцалела 323 мужчыны (20% усіх дарослых мужчын) і 331 жанчына (75% усіх дарослых жанчын), у тым ліку Віялета ДжессопДжэсап, Дораці Гібсан, Молі Браўн, Люсі ДаффДаф Гордан, графіня Ротская і іншыя.
 
У маі 2006 года ва ўзросце 99 гадоў памерла апошняя амерыканка-відавочніквідавочца, якая выжыла пры крушэнні «Тытаніка». Пра гэта паведаміла бостанскае пахавальнае бюро. Яна памерла напярэдадні ў сваім доме. Шведка па паходжанні Лілліан Гертруда Асплунд (швед. Lillian Gertrud Asplund), якой падчас катастрофы было пяць гадоў, страціла ў ёй бацьку і трох братоў. Выжылі яе маці і брат, якому тады было тры гады. Яны былі пасажырамі трэцяга класа і выратаваліся ў шлюпцы № 15. Асплунд была апошняй, хто памятаў пра тое, як адбылася трагедыя, аднак яна пазбягала публічнасці і рэдка казала пра гэту падзею.
 
Апошняя з пасажыраў «Тытаніка», Мілвіне Дын, якой на момант згубыкрушэння лайнера было два з паловай месяцы, сканала 31 мая 2009 года ва ўзросце 97 гадоў. Яе прах быў развеяны па ветры 24 кастрычніка 2009 г. у порце Саўтгемптана, адкуль «Тытанік» пачаў свой адзіны рэйс.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
1 040

правак