Паташня (Хойніцкі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
 
== Гісторыя ==
У крыніцы, якая грунтаваласягрунтаванай на звестках рэвізіі 1795 г., згаданае паселішча Запаташна ў складзе былога Загальскага староства.<ref>Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72</ref> У метрычным запісе Юравіцкага парафіяльнага касцёлу, датаваным 5 красавіка 1796 г., вядзецца аб хросце айцом-дамініканам Бруна Лявіцкім немаўляці Феліцыяна, сына шляхетных Георгія і Юліяны з дому Скарадэцкіх Дубікоўскіх, кумамі былі шляхетныя Мікалай Навіцкі і Тэадозія Завітневічаўна; усе яны з Паташні (de villa Potasznia).<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 47</ref> “Запоташный Застенок” паказаны таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павету 1796 г.<ref>http://hojniki.ucoz.ru/index/paselishchy/0-159#</ref>
 
У парэформенны перыяд Паташня вядомая як паселішча (у розных крыніцах засценак ці аколіца, а таксама вёска) у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павету Мінскай губерні. На пачатак 1870 года тут налічвалася 27 мужчынскіх душ былых аднадворцаў, прыпісаных да воласці, 10 душ аднадворцаў, прыпісаных да Загальскага сельскага таварыства, 6 душ былых казённых сялян.<ref>Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. – Минск, 1870. Л. 71</ref>