Паташня (Хойніцкі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты, на казённай зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвіі 1811 г.<ref>НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. спр. 263. А. 129 – 130, 161 – 162</ref>
 
У парэформенны перыяд Паташня вядомая як паселішча (у розных крыніцах засценак ці аколіца, а таксама вёска) у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павету Мінскай губерні. На пачатак 1870 года тут налічвалася 27 мужчынскіх душ былых аднадворцаў, прыпісаных да воласці, 10 душ аднадворцаў, прыпісаных да Загальскага сельскага таварыства, 6 душ былых казённых сялян.<ref>Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. – Минск, 1870. Л. 71</ref> Жыхары ад самага пачатку былі парафіянамі Юравіцкага касцёлу Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля яго ліквідацыі і наступнага зачынення капліцы, ад другой паловы 1860-х гг. сталі парафіянамі Астраглядаўскага касцёлу Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Найбольш раннімі і пашыранымі ў паташэнцаў прозвішчамі былі Казлоўскія, Арлоўскія, Цішкевічы, Яворскія, Міхалоўскія, Сакалоўскія, Дубікоўскія, Скаратэцкія, Тамковічы, Навіцкія.<ref>НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 112. А. 2 – 3адв.</ref> Паводле перапісу 1897 г. 36 двароў, 212 жыхароў. На 1909 г. 30 двароў з 210 жыхарамі.<ref>Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909. С. 163</ref>
 
Ад 8 снежня 1926 г. да 23 жніўня 1937 г. цэнтр Паташненскага польскага сельсавету Хойніцкага раёну Рэчыцкай, ад 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. Гомельскай акругі.
У 1920 – 1930-х гг. вёскі Паташня і Новая Паташня. У 1930 г. 41 двор, 180 жыхароў. Большую іх частку складалі каталіцкія альбо “польскія” сем’і. Меліся школа, хата-чытальня. У 1931 г. арганізаваны калгас “ОСОАВИАХИМ”, працавала кузня. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік Юліян Мечыслававіч Цішкевіч). 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 419 жыхароў. Вёска ў складзе саўгасу “Хойніцкі” (цэнтр в. Казялужжа).
Да 31 снежня 2009 г. у складзе Казялужскага сельсавету. Ад таго часу – у Дварышчанскім сельсавеце,<ref>http://www.pravo.by/pdf/2009-309/2009-309(003-022).pdf</ref> пазней перайменаваным у Судкоўскі.
 
{{зноскі}}