Розніца паміж версіямі "Міхаіл Львовіч Глінскі"

Калі паміж Масквой і Літвой ізноў успыхнула [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522|вайна]] ([[1512]]), Глінскі паслаў свайго падданага, немца [[Шлейніц]]а, у [[Сілезія|Сілезію]], Чэхію і Германію наймаць конных ваяроў і {{нп5|Ландскнехт|кнехтаў|ru|Ландскнехт}}, якія перабіраліся ў Маскву праз Лівонію. Войскам кіраваў вялікі князь Васіль; Глінскі быў адным з ваяводаў {{нп5|Вялікі полк|вялікага палка|ru|Большой полк}}. [[1 жніўня]] [[1514]] года. [[Горад Смаленск|Смаленск]] быў [[Аблога Смаленска, 1514|узяты]] рускімі войскамі.
 
Міхаіл Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад ад вялікага князя; але Васіль, па словах [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйна]], смяяўся над яго залішнім славалюбствам, пасля чаго Глінскі звярнуўся да Жыгімонта, які запэўніў яго ў сваёй літасці. Па папярэдняй дамове, літоўскае войска пайшло да Дняпра; калі яно было ўжо недалёка ад Оршы, Глінскі ўначы бег да яго; але адзін з яго слуг апавясціў аб тым рускага ваяводу, князя {{нп5|[[Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца|Міхаіла Булгакава-Голіцу|ru|Булгаков-Голица, Михаил Иванович}}]], які захапіў Глінскага і адправіў да вялікага князя. Глінскі не адпіраўся ў здрадзе: у яго знайшлі Жыгімонтавы лісты. Рыхтуючыся да смерці, Глінскі адважна казаў аб сваіх паслугах і аб няўдзячнасці Васіля. Яго закавалі ў ланцугі і адправілі ў Маскву<ref name="БС"/>.
 
=== Турма ===