Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
== Гісторыя ==
Тэатр быў створаны ў [[Горад Мінск|Мінску]] ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.
[[Файл:Miensk, Daminikanskaja-Ŭniversyteckaja. Менск, Дамініканская-Ўнівэрсытэцкая (1936).jpg|міні|злева|Тэатр у 1936 годзе]]
 
Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з'яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў [[Класіцызм|класіцыстычнай]] архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў [[1936]]—[[1937]] гг. (арх. [[Аляксандр Пятровіч Воінаў]], [[Уладзімір Мікалаевіч Вараксін|У. М. Вараксін]]) у адным комплексе з [[Палац піянераў і школьнікаў|Палацам піянераў і школьнікаў]] ([[Вуліца Кірава, Мінск|вул. Кірава]], 16). Разбураны ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] і адноўлены ў [[1952]]—[[1954]] гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў [[1972]] г., да нашага часу захавалася аздабленне [[інтэр'ер]]аў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў [[1951]]—[[1952]] гг. пад кіраўніцтвам [[Аляксандр Пятровіч Воінаў|А. П. Воінава]] і [[Любоў Дзмітрыеўна Усава|Л. Д. Усавай]]<ref name="ГККРБ"/>.
 
Радок 32:
Комплексу Тэатра юнага гледача і [[Палац піянераў і школьнікаў|Палаца піянераў і школьнікаў]] нададзены ў 2007 годзе статус [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння]]<ref name="ГККРБ">{{крыніцы/ГККРБ-2009|}}</ref>.
 
У канцы 2008 года была аб'яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне [[Дом літаратараў, Мінск|Дома літаратараў]] (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.
 
== Дырэктары ==