Розніца паміж версіямі "Гайнаўка"

12 727 байтаў дададзена ,  1 год таму
крыніца — be-tarask:Гайнаўка
др (→‎Гаспадарка: афармленне)
(крыніца — be-tarask:Гайнаўка)
 
== Гісторыя ==
=== Рэч Паспалітая ===
Паселiшча вядома з XVIII ст. Будаўніцтва чыгункі спрыяла ператварэнню Гайнаўкі ў значны асяродак лясной гаспадаркі, у міжваенны час гэта быў буйнейшы цэнтр дрэваапрацоўкі ў Польшчы. Статус горада Гайнаўка атрымала ў [[1951]].
* 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад [[Сталовы маёнтак|сталовых уладанняў]] караля Рэчы Паспалітай
* 1639 — Сеймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы
* 1670 — ва [[Урочышча|ўрочышчы]] Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі [[Пляцоўка (Гайнаўка)|Пляцоўка]])
* 1679 — у варце неслі службу 7 [[егер]]аў і 2 [[асочнік]]і, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў [[Белавежа|Белавежы]]
* XVIII стагоддзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.
 
=== Расійская імперыя ===
* 1795 — пасля [[III падзел Рэчы Паспалітай|III падзелу Рэчы Паспалітай]] да падпісання [[Тыльзіцкі мір|Тыльзіцкае дагаворы 1807 года]] па тэрыторыі сучаснага горад праходзіў граніца між [[Прускі забор|Прускім]] і [[Расійскі забор|расійскім]] падзеламі
* XIX стагоддзе — каля сядзібы вартаўніка паўстае вёска
* 23 мая 1831 каля Гайнаўшчыны паўстанцкі аддзел генерала [[Дэзідэры Хлапоўскі|Дэзідэрыя Хлапоўскага]] атрымаў перамогу ў бітве з [[Расійская імператарская армія|расійскімі войскамі]]
* 1846 — утворанае Гайнаўскае лясніцтва
* 1863 — у ваколіцах адбываюцца бітвы [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання]]
* 1888 — Белавежская пушча ўвайшла ў склад царскіх уладанняў
* 1894 — да Гайнаўкі пракладзеная чыгунка з [[Бельск Падляскі|Бельску Падляскага]]
* 1897 — чыгунка працягнутая да [[палац (пабудова)|палацу]] ў [[Белавежа|Белавежы]]
* 1900 — будаўніцтва шашы Бельск Падляскі — Белавежа
* 1909 — будова чыгуначнай лініі на адцінку [[Седльцы]] — [[Ваўкавыск]]. Гайнаўка налічвае 600 мяшканцаў
* 1915 — адступленне расійскага войска і эвакуацыя частку насельніцтва, гайнаўская варта спаленая
* 1915—1918 — немцы займаюцца вывазам драўніны; збудаваныя два [[тартак]]і, [[пякарня]], пральня, [[лазня]], [[казіно]], [[кінатэатр]], фабрыка [[Піроліз|сухой дыстыляцыі драўніны]], [[дэпо]] і сеткі вузкакалейных чыгунак
 
=== Міжваенная Польшча ===
* люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 мяшканцаў
* 1920 — [[польска-савецкая вайна]], 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзелу [[1-я беларуска-літоўская дывізія|1-е беларуска-літоўскай дывізіі]] генерала [[Ян Жандкоўскі|Яна Жандкоўскага]] з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі
* 3 мая 1923 — заснаванне каталіцкае парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатру пад капліцу
* 1924 — англійская фірма «[[The Century European Timber Corporation]]» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў працаўнікоў
* 24 сакавіка 1924 — першы [[Страйкі ў Гайнаўцы|страйк]] на тэрыторыі [[Хімічная фабрыка (Гайнаўка)|хімічнае фабрыкі]] распачаў хвалю выступаў працаўнікоў, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939
* 1925 — першая [[Праваслаўе|праваслаўная]] капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 мяшканцаў, 70% з якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, яўрэі, рускія, немцы
* 1929 — польскія ўлады касуюць дагавор з англійскай «Цэнтурай» з прычыну рабаўніцкай эксплююатацыі пушчы
* 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў
* 1934 — асада становіцца сядзібай гміны ў складзе [[Бельскі павет (Падляскае ваяводства)|Бельскага павета]]
* 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая [[бальшавік]]амі; пачатак будаўніцтва новай
* 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч мяшканцаў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка
* 17 верасня 1939 — [[Абарона Гайнаўкі|бітвы]] з немцамі падчас [[Вераснёўская кампанія|Вераснёўскай кампаніі]], бамбарзіроўка ваколіц пілотамі [[Люфтвафэ]] чыгуначнага вакзалу. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР
* 27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў
* кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя
* 10 лютага 1940 — [[Савецкія рэпрэсіі супраць польскіх грамадзян|дэпартацыя ў Сібір]] 462 жыхароў Гайнаўкі
* 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спалена [[Гайнаўская сінагога|сінагога]], кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага
* верасень 1941 — перасяленне яўрэяў у [[пружанскае гета]]
* 17 верасня 1943 — расстрэл 104 мяшканцаў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын з дзецьмі)
* ліпень 1944 — немцы знішчылі чыгуначны вакзал<ref>{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = |url = http://www.wyburzone.pl/miasta/hajnowka/hajn1.html|title = Hajnówka / 01|format = |work = Wyburzone.pl|publisher = |date = 14 лютага 2013|language = pl|postscript = }}</ref> і воданапорныя вежы
* 18 ліпеня 1944 — [[Чырвоная армія]] заняла Гайнаўку.
 
=== Польская народная рэспубліка ===
* 1944 — у Гайнаўцы засталося 8 тысяч мяшканцаў
* красавік — май 1945 — у ваколіцах дзейнічаў аддзел [[5-я Віленская брыгада Арміі Краёвай|5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай]] пад камандаваннем маёра [[Зыгмунт Шэндэляж|Зыгмунта Шэндэляжа]] «Лупашкі»
* 20 красавіка 1945 — салдаты [[Грамадзянская Армія Краёва|Грамадзянскай АК]] раззброілі пастарунак камуністычнай міліцыі
* 15 мая 1945 — патруль 1 швадрону 5-й Віленскай брыгады АК раззброіў пастарунак [[Варта аховы чыгункі|чыгуначнай аховы]] ля помпы на чыгуначнай станцыі
* 28 студзеня 1946 — [[3-я Віленская брыгада Арміі Краёвай|3-я Віленская брыгада]] [[Нацыянальнае ваеннае задзіночанне|Нацыянальнага ваеннага задзіночання]] захапіла горада і раззброіла пастарунак [[Грамадзянская міліцыя (Польшча)|Грамадзянскай міліцыі]] і Чырвонай арміі
* 23 чэрвеня 1946 — уведзеная ў эксплуатацыю знішчаная за нямецкай акупацыяй чыгунка да Белавежы
* 1948 — пачатак пабудовы каталіцкага касцёла, скончанага толькі ў 1965 з прычыны супраціву камуністычных уладаў
* 1951 — атрыманне [[Статус горада|статусу горада]]
* 1954 — Гайнаўка стала цэнтрам [[Гайнаўскі павет|павету]]
* 1975 — горад перастаў быць цэнтрам павету
* 1979 — запушчаная першая [[аўтобус]]ная лінія
* 1981 — будоўля [[Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)|праваслаўнай Траецкай царквы]]
* 3 снежня 1984 — адкрытае чыгуначнае злучэнне да Белавежы
* верасень 1985 — адкрыты помнік абаронцу горада ў 1939 годзе Баляславу Бервячонку
* 9 верасня 1986 — уведзены ў эксплуатацыю новы чыгуначны вакзал
* 1989 — распушчаныя камітэты [[Польская аб’яднаная работніцкая партыя|Польскай аб’яднанай работніцкай партыі]] і [[Аб’яднаная народная партыя (Польшча)|Аб’яднанай народнай партыі]].
 
=== Сучасная Польшча ===
* 1993 — ліквідацыя чыгуначнага злучэння са станцыямі Белавежа-Палац і Бельск Падляскі
* 1995 — пачатае будаўніцтва яшчэ двух праваслаўных храмаў: [[Царква Нараджэння святога Яна Хрысціцеля (Гайнаўка)|Нараджэння святога Яна Хрысціцеля]] і [[Царква Святога Дымітрыя (Гайнаўка)|святога Дымітрыя Салунскага]]
* 1 студзеня 1999 — Гайнаўка ізноў стала цэнтрам павету
* 2000 — пачатак будаўніцтва касцёла пад тытулам [[Кірыла і Мяфодзій|святых Кірыла і Мяфодзія]]
* 2003 — пачатак будаўніцтва касцёла і кляштару [[Клярыскі вечнага пакланення|Аб’яднання сёстраў-клярысак]]
* 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — [[Цісаўка (Беластоцкі павет)|Цісаўка]]
* 21 чэрвеня 2007 — гарадскі савет прыняла ўхвалу пра ўвядзенне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] ў якасці дапаможнай
* 2008 — адкрыты касцёл Святых Кірыла і Мяфодзія
* жнівень 2010 — адкрыты касцёл Аб’яднання сёстраў-клярысак
* 18 жніўня 2012 — візіт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі [[Кірыла, патрыярх Маскоўскі|Кірылы I]] ў [[Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)|Сабор Святой Тройцы]].
 
== Гаспадарка ==