Розніца паміж версіямі "Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь"

няма тлумачэння праўкі
 
Прынята [[3 лютага]] [[1919]] года на [[I Усебеларускі з'езд Саветаў|І Усебеларускім з’ездзе Саветаў]]. Створана на ўзор [[Канстытуцыя РСФСР 1918|Канстытуцыі РСФСР 1918 года]]. Складалася з Дэкларацыі правоў і працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы — [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі]] (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы — устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, ухіленне ад дзялення грамадства на варожыя класы, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды — сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту]] (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі.
<gallery>
Файл:EmblemГерб ofСоциалистической theСоветской ByelorussianРеспублики SSR (1920)Белоруссии.svg|Герб ССРБ 1919 г.
Файл:Flag_of_the_Byelorussian_SSR_%281919%29.svg|Сцяг ССРБ 1919 г.
</gallery>
114

правак