Солтан Аляксандравіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 40:
}}
{{цёзкі2|Солтан}}
'''Солтан Аляксандравіч''', або '''Аляксандр Аляксандравіч''' (? — [[1495]]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. [[Падскарбі надворны літоўскі|Падскарбі дворны гаспадарскі]] (1474--14821474—1482), [[маршалак гаспадарскі]] (1482—1493), намеснік [[слонім|слонімскі]]скі (1483-14901483—1490), [[Ваяводы новагародскія|новагародскі]] (1486—1487), [[Бельск-Падляскі|бельскі]] (1492--14931492—1493).
 
== Біяграфія ==
Сын падскарбія земскага літоўскага [[Аляксандр Юр'евіч|Аляксандра Юр’евіча]].
 
Атрымаў 20 красавіка 1467 года ў Гродне рэкамендацыйны ліст (меў функцыі цяперашняга пашпарту) вялікага князя [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] да еўрапейскіх манархаў<ref>''Byliński, J.'' Zagraniczne studia Polaków...Polaków… S. 98-99.</ref>. Снежнем 1467 года пан Солтан быў пры двары святарымскага імператара [[Фрыдрых III Габсбург|Фрыдрыха III]], засведчыў жаданне наведаць іншыя краіны і вучыцца рыцарскаму майстэрству. Ад 5 сакавіка 1468 года атрымаў рэкамендацыйны ліст арагонскага, сіцылійскага і адначасова іерусалімскага караля [[Фердынанд II Арагонскі|Фердынанда]], а неўзабаве і рэкамендацыйны ліст Папы [[Павел II (Папа Рымскі)|Паўла II]]. Потым сляды пана Солтана губляюцца, напэўна, тым часам наведваў [[Святыя месцы]] ў Палесціне. У снежні 1468 года ўжо міланскі герцаг [[Галеца Марыя Сфорца]] выдаў яму рэкамендацыйны ліст да іншых валадароў. Праз Кастылію выехаў да Патругаліі, адкуль з рэкамендацыйным лістом ад 17 сакавіка 1469 года патругальскага караля [[Афонсу V]] ў канцы мая 1469 года прыбыў да двара бургундскага герцага [[Карл Смелы|Карла Смелага]] ў [[Кортрэйк|Куртрэ]]. Прыняты ў Бургундыі добразычліва, атрымаў урад герцагскага шамбеляна і ордэн Залатога Руна. З рэкамендацыйным лістом герцага Карла наведаў двор англійскага караля [[Эдуард IV|Эдуарда IV]], якім таксама добразычліва прыняты і адораны залатым ланцугом.
 
Г. Люлевіч лічыў ордэн Залатога Руна толькі родавым паданнем Солтанаў<ref>''Lulewicz, H.'' Problem identyfikacji...identyfikacji… S. 113.</ref>.
 
Вярнуўся ў Княства ў 1469-14701469—1470 годзе. У 1474 годзе атрымаў урад падскарбія дворнага гаспадарскага, пазней быў маршалкам гаспадарскім і адначасова намеснікам, паслядоўна, слонімскім, новагародскім і бельскім. [[Файл:Alaksandar Sołtan. Аляксандар Солтан.jpg|міні|Солтан-Аляксандр Аляксандравіч]]
 
З імем Солтана звязана пасланне 1476 года да Папы Сікста IV датычна царкоўнай уніі, падпісанае сярод іншых разам з братамі. Пасланне не дайшло да Папы, наогул яго аўтэнтычнасць спрэчная, але большасцю даследчыкаў прызнаецца<ref>''Галенчанка Г. Я.'' Пасланне да папы рымскага Сікста IV 1476 г. Паходжанне помніка // Наш радавод. Кн.8. — Гродна-Беласток, 1999 (2000). — С. 79-107.</ref><ref>''Lulewicz, H.'' Problem identyfikacji… S. 97-115.</ref><ref>''Гудзяк Б.'' Криза і реформа. Киівська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейськоі уніі. — Львів, 2000. — С. 58-103.</ref>.
Быў паслом у Маскву (1486) і Польшчу (1492).
 
Радок 55 ⟶ 57:
 
== Сям’я ==
[[Файл:Alaksandar Sołtan. Аляксандар Солтан.jpg|міні|Солтан-Аляксандр Аляксандравіч]]
Меў сына [[Аляксандр Солтанавіч|Аляксандра]]. Ад імя Солтана Аляксандравіча род яго нашчадкаў стаў звацца [[Солтаны|Солтанамі]]. Родныя браты Солтана і іх нашчадкі такое прозвішча не ўжывалі, але ў сучаснай літаратуры усе яны ўмоўна далучаны да гэтага роду, тое ж тычыцца іх агульнага продка Аляксандра Юр'евічаЮр’евіча.
{{Род Солтанаў}}{{зноскі}}
 
{{Род Солтанаў}}{{зноскі}}
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|[[Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта|У. Вяроўкін-Шэлюта]]|Солтаны|2|620}}
* ''Byliński, J.'' Zagraniczne studia Polaków w epoce staropolskiej // Jezuicka Ars historica. Prace ofiarowane Księdzu Profesorowi Ludwikowi Grzebieniowi SJ. — Kraków, 2001.
* ''Lulewicz, H.'' Problem identyfikacji postaci na Rusi litewskiej w drugiej połowie XV wieku // Swiat pogranicza. — Warszawa, 2003.
 
{{Падскарбіі вялікія літоўскія}}