Юрась Дубовік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вычытка
Радок 33:
 
=== Пасля вызвалення ===
Вызваліўся [[13 студзеня]] [[1954]] г., адмовіўся застацца на вольным пасяленні. У Краснае і Маладзечна павяртацца не рэкамендавалі, у буйных гарадах прапісацца было нельга, таму выбраў [[Слуцак]]. Найперш паехаў да [[Вільня|Вільні]], куды пераехала ягоная маці, адтуль у Краснае і Канчаны, а потым у Слуцак. Працаваў тынкавальнікам, неўзабаве стаў кіраўніком брыгады. Ажаніўся, атрымаў школьны атэстат і прабаваў паступіць у Мінскі [[Беларускі політэхнічны інстытут]], але не атрымалася. Працаваў у Чысці пад Мінскам брыгадзірам тынкавальнікаў. [[29 сакавіка]] [[1956]] г. у жонка Надзея нарадзіла дачку Веру. [[19 студзеня]] [[1957]] г. было знятае абмежаванне ў правах. Улетку прабаваў паступіць у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]], але зноў не атрымалася, таму выслаў дакументы ў Маскву ва [[Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут]], толькі пра жыццёвы шлях гэтым разам напісаў, што працаваў у НКУС (лагеры былі ў распараджэнні гэтай установы), не ўдакладніўшы дзе і кім дакладна. Дзеля гэтага нарэшце ўдалося паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. [[14 чэрвеня]] [[1958]] г. нарадзілася дачка Ганна. У [[1959]] г. быў прызначаны часовым кіраўніком вытворча-тэхнічнага аддзелу Будачнічага УправленняУпраўлення 123. Потым зноў працаваў майстрам у Новастарабінску, які потым атрымаў назву [[Салігорск]].
 
[[14 студзеня]] [[1962]] г. атрымаў дыплом інжынера-будаўніка, неўзабаве стаў выконваючым абавязкі кіраўніка ўчастку. [[8 мая]] [[1966]] г. перавёўся ў трэст №3 галоўным тэхнолагам. Чытаў лекцыі ў тэхнікуме на вячэрнім аддзяленні па тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Здаў пры Беларускім політэхнічным інстытуце экзамен па нямецкай мове і рэферат на тэму «Кібэрнэтыка і кіраванне будаўніцтвам». У часопісах «Промышленное строительство в СССР», «Архитектура и строительство в СССР», «Жилищное строительство», «Бюллетень строительной техники» пісаў артыкулы па актуальнай тэматыцы. [[4 чэрвеня]] [[1967]] г. нарадзіўся сын Славік. Пад канец [[1971]] г. на яго паступіла ананімная скарга і ён знаходзіўся пад наглядам КДБ, а ў выніку мусіў перайсці на працу ў ПМК-16. Там за добрую працу атрымаў ва ўзнагароду [[Жыгулі]], а з часам перавёўся ў БУ-95 старшым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзелу. З восені [[1976]] г. да сакавіка [[1978]] г. працаваў кіраўніком будаўнічага сектару ў Салігорскводбудзе, потым працаваў старшым інжынерам праектна-каштарыснай і дагаворнай групы Салігорскім домабудаўнічым камбінаце, а ад лютага [[1979]] г. да [[1984]] г. працаваў часовым кіраўніком вытворча-тэхнічнага аддзелу ДБК, пасля чаго выйшаў на пенсію.
 
=== Пенсія ===