Солтан Аляксандравіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →Біяграфія |
др →Біяграфія |
||
Радок 45:
Сын падскарбія земскага літоўскага [[Аляксандр Юр'евіч|Аляксандра Юр’евіча]].
Атрымаў 20 красавіка 1467 года ў Гродне рэкамендацыйны ліст (меў функцыі цяперашняга пашпарту) вялікага князя [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] да еўрапейскіх манархаў<ref>''Byliński, J.'' Zagraniczne studia Polaków… S. 98-99.</ref>. Снежнем 1467 года пан Солтан быў пры двары святарымскага імператара [[Фрыдрых III Габсбург|Фрыдрыха III]], засведчыў жаданне наведаць іншыя краіны і вучыцца рыцарскаму майстэрству.
У снежні 1468 года ўжо міланскі герцаг [[Галеца Марыя Сфорца]] выдаў яму рэкамендацыйны ліст да іншых валадароў. Праз Кастылію выехаў да Патругаліі, адкуль з рэкамендацыйным лістом ад 17 сакавіка 1469 года патругальскага караля [[Афонсу V]] у канцы мая 1469 года прыбыў да двара бургундскага герцага [[Карл Смелы|Карла Смелага]] ў [[Кортрэйк|Куртрэ]]. Прыняты ў Бургундыі добразычліва, атрымаў урад герцагскага [[Шамбялян|шамбеляна]] і [[ордэн Залатога Руна]]. З рэкамендацыйным лістом герцага Карла наведаў двор англійскага караля [[Эдуард IV|Эдуарда IV]], якім таксама добразычліва прыняты і адораны залатым ланцугом. Г. Люлевіч лічыў ордэн Залатога Руна толькі родавым паданнем [[Род Солтанаў|Солтанаў]]<ref>''Lulewicz, H.'' Problem identyfikacji… S. 113.</ref>. Аднак ордэн Залатога Руна і залаты ланцуг згдаваюцца ў справе 1516 года, пачатай сынам пана Солтана -- [[Аляксандр Солтанавіч|Аляксандрам]], супраць сваіх апекуноў за прыўлашчанне бацькавых каштоўнасцяў.
|