Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск, бульвар Шаўчэнкі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 28:
|Commons =
}}
{{значэнні|Помнік Тарасу Шаўчэнку}}
 
'''Помнік Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку''' — помнік у [[Мінск]]у, размешчаны на [[Бульвар Шаўчэнкі (Мінск)|бульвары Шаўчэнкі]]. Пастаўлены ў [[1976]] годзе на ўшанаванне памяці ўкраінскага паэта [[Тарас Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]], імя якога носіць [[бульвар]]. Аўтар помніка скульптар [[С. Вакар]]. Размешчаны злева ад галоўнай восі бульвара. Уяўляе сабой кампазіцыю з двух гранітных блокаў, асіметрычна накладзеных адзін на адзін. Ніжні вышынёй 0,8 м — з шэрага [[граніт]]у — з’яўляецца нібы [[пастамент]]ам для гранітнага маналіту памерам 1 × 1 м чырвонага колеру, на паліраванай фасаднай грані якога замацаваны [[бронза]]вы [[барэльеф]] Т. Р. Шаўчэнкі. Тыльны бок блока неапрацаваны, са сколамі. Да помніка вядзе выкладзеная бетоннымі плітамі дарожка.