Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Комплекс будынкаў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]]''' (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў [[Мінск]]у займае квартал, абмежаваны [[Праспект Незалежнасці (Мінск)|праспектам Незалежнасці]], [[Вуліца Якуба Коласа (Мінск)|вуліцамі Якуба Коласа]], [[Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Мінск)|Багдана Хмяльніцкага]] і [[Вуліца Дарашэвіча (Мінск)|Дарашэвіча]]. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры [[Савецкі класіцызм|класіцыстычнага напрамку]].
 
[[Файл:Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1935).jpg|міні|злева|Будаўніцтва Політэхнічнага інстытута ў 1935 годзе. Пасля вайны будынак істотна рэканструяваны ў стылі савецкага класіцызму (цяпер галоўны корпус)]]
 
Галоўны корпус інстытута (дом № 65) пабудаваны ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]]. Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Н. Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.