Розніца паміж версіямі "Комплекс будынкаў БНТУ"

няма тлумачэння праўкі
[[Файл:Belarusian National Technical University Main Building 2018 from afar.jpg|thumb|Галоўны корпус БНТУ]]
'''Комплекс будынкаў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]]''' (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў [[Мінск]]у займае квартал, абмежаваны [[Праспект Незалежнасці (Мінск)|праспектам Незалежнасці]], [[Вуліца Якуба Коласа (Мінск)|вуліцамі Якуба Коласа]], [[Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Мінск)|Багдана Хмяльніцкага]] і [[Вуліца Дарашэвіча (Мінск)|Дарашэвіча]]. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры [[Савецкі класіцызм|класіцыстычнага напрамку]].
 
== Гісторыя ==
Галоўны корпус інстытута (дом № 65) пабудаваны ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]]. Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.
<gallery mode=packed perrow ="4" heights="130px">