Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Гісторыя ==
Распачатае ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]] будаўніцтва галоўнага корпуса інстытута (дом № 65) ў стылі канструктывізму было спынена, праект аддадзены на перапрацоўку маладому архітэктару [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцова]]й. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўраў пакідае Мінск.
 
Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса і корпуса інтэрната, якія ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння [[Аб'ём (архітэктура)|аб'ём]]аў рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб'ёмна-прасторавага рашэння]] пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб'ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж [[Акадэмічная вуліца (Мінск)|вул. Акадэмічнай]] перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната, які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы [[курданёр]].
 
 
Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.