Розніца паміж версіямі "Комплекс будынкаў БНТУ"

няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
Распачатае ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]] будаўніцтва галоўнага корпуса інстытута ў стылі канструктывізму было спынена, праект аддадзены на перапрацоўку маладому архітэктару [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцовай]]. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўраў пакідае Мінск.
 
Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса (дом № 65) і корпуса інтэрната (№ 67 корпус 2)<ref name="Жуцяеў"/>, якія былі пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|162|Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута}}</ref> і ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ёмаў]] рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб’ёмна-прасторавага рашэння]] пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб’ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж [[Акадэмічная вуліца (Мінск)|вул. Акадэмічнай]] перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната (№ 67 корпус 1), які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы [[курданёр]]<ref name="Жуцяеў">{{публікацыя|артыкул |аўтар= [[Юрый Жуцяеў|Юрий Жутяев]]|загаловак= Первое здание БПИ: 1930-1935 гг.|спасылка= |выданне= [[Архитектура и строительство|«Архитектура и строительство»]]|год=2016 |нумар= 5|том= |месяц= |дзень= |issn= |ref= }}</ref>.
У той час ён ужо быў накрыты дахам і зашклёны. Па праекце аздабленне сцен будынкаў меркавалася выканаць тынкоўкай цёмнага тону, але да гэтага справа не дайшла. Да 1934 года атынкавалі толькі аб’ём уваходнага блока галоўнага корпуса, але будынак інтэрната ўжо мела цёмную афарбоўку сцен. Галоўны навучальны корпус ужо Політэхнічнага інстытута быў здадзены ў эксплуатацыю ў няскончаным выглядзе да пачатку 1934 навучальнага года<ref name="Жуцяеў"/>.
 
Цалкам будаўніцтва аб’екта па праекце архітэктара Г.Георгія  Лаўрова завершана не было, было прынята рашэнне аб перабудове яго пад новыя патрабаванні. Праект перабудовы будынка галоўнага навучальнага корпуса быў выкананы ў [[1935]]—[[1936]] гг. маладым архітэктарам [[Наталля Макляцова|Наталляй Макляцовай]] у стылістыцы [[постканструктывізм|постканструктывісцкай манументальнасці]]. Было не толькі часткова зменена функцыянальнае прызначэнне асобных памяшканняў і павялічаны аб’ём навучальных плошчаў левай часткі будынка, якая падверглася найбольшай перабудове, але зменена і першапачатковае архітэктурна-стылістычнае рашэнне цэнтральнай, уваходнай часткі будынка. На гэта, верагодна, паўплывала і негатыўнае стаўленне да канструктывізму ў той час<ref name="Жуцяеў"/>. Гэта быў не першы выпадак, калі праект Лаўрова быў аддадзены на перапрацоўку іншым архітэктарам. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўроў пакінуў Менск<ref name="tut">[https://news.tut.by/society/517244.html Полет пролетарской фантазии. Нереализованные архитектурные проекты БССР межвоенного времени]</ref>.
 
<gallery mode=packed perrow ="3" >