Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява - у Празе
Тэг: першае рэдагаванне
др →‎Паходжанне і імя: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 35:
Першыя звесткі пра полацкіх Скарынаў вядомы з пачатку 1440-х гадоў, калі полацкі купец Грыдка Скарына прадаў рыжскаму купцу Герке ў крэдыт болей за [[беркавец]] воску, а пры атрыманні аплаты ў [[Рыга|Рызе]] быў схоплены Геркам і два тыдні быў у кайданах<ref name="ПолеховГр">''Полехов С. В.'' Малоизвестные сведения… С. 389—392.</ref>. З гэтага вынікае, што полацкія Скарыны даволі стары род і ўжо да сярэдзіны XV ст. даволі заможны<ref name="ПолеховГр"/>. У 1492 годзе ў пераліку прэтэнзій [[Вялікія князі маскоўскія|вялікага князя маскоўскага]] [[Іван III Васільевіч|Івана Васілевіча]] да [[вялікія князі літоўскія|вялікага князя]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]] ўспамінаецца Лук’ян Скарына, які разам з іншым палачанінам абрабаваў велікалуцкага купца. Магчыма, названы Лук’ян тоесны Луку Скарыне — бацьку Францыска, які ўспамінаецца пазнейшымі дакументамі. Старэйшага брата Францыска — Івана Скарыну, каралеўскі дэкрэт называе адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.
 
У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек»<ref>{{Крыніцы/ЭнцВКЛ|Галенчанка, Г.том=2|старонкі=576|артыкул=Скарына Францыск|аўтар=Галенчанка 2|576Г.}}</ref>. У прадмове да [[Псалтыр, Скарына 1517|Псалтыры]] 1517 года сказана: «''… я, Францишек Скаринин сын с Полоцка''», — тая ж форма сустракаецца ў прадмовах да [[Кніга Іова, Скарына|кнігі Іова]], [[Прытчы Саламонавы, Скарына|Прытчаў Саламонавых]] і ў [[Псалтыр, Скарына 1522|віленскай Псалтыры]]. Форма «''я, Франциско Скорина''», сустракаецца ў прадмове к [[Кнігі Царстваў, Скарына|першай кнізе Царстваў]], так падпісаны і партрэт асветніка ў пражскіх выданнях. У творным склоне імя («… ''выложена Франциском Скориною''») сустракаецца каля 50 разоў<ref>Жураўскі А. І. Імя і прозвішча Скарыны// Францыск Скарына і яго час. с. 343—344</ref>, у родным склоне («''Повелением, працею и выкладом… Франциска Скоринина сына''») каля 64 разоў. У [[Метрыка Вялікага Княства Літоўскага|Літоўскай]] і [[Каронная|Кароннай]] метрыках, актах [[Кракаўскі ўніверсітэт|Кракаўскага]] і [[Падуанскі ўніверсітэт|Падуанскага]] ўніверсітэтаў імя асветніка на [[лацінская мова|лацінскай мове]] даецца як ''Franciscus''. Урэшце, у пражскіх дакументах 1538—1539 гадоў фігуруе ''Francisco welisch gartner''<ref>Немировский, с. 157</ref>.
 
І толькі ў адзіным дакуменце — прывілеі караля [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта Старога]] ад [[21 кастрычніка]] [[1532]] года — асветнік названы ''Georgij Franciscij Skorina'', у гэтым жа дакуменце Скарына называецца яшчэ пяць разоў, але толькі адным імем — ''Franciscus'' або ''Francisco''. На падставе гэтага адзінага дакумента, у [[1875]] годзе А. Петрушкевіч выказаў здагадку, што сапраўдным імем Скарыны было Георгій, а імя Францыск ён адмыслова ўзяў, каб паступіць у Кракаўскі ўніверсітэт<ref>Петрушкевич А. С. Ф. Скорина, издатель русской Библии в Празе чешской в 1517, 1518 и 1519 годах// Слово, Львов, 1875. № 130. с. 1-2</ref>. Гэта меркаванне стала пануючым у 1940-1950-я гады, калі Скарыну называлі выключна Геогріем. «''Георгій Скарына''» — так названы і драматычная паэма [[Міхась Клімковіч|М. Клімковіча]], і гістарычны раман [[Мікола Садковіч|М. Садковіча]] і Е. Львова. У [[1967]] годзе [[Акадэмія навук БССР]] прыняла кампраміснае рашэнне: пры скарочаным найменні пісаць Францыск Скарына, а пры поўным — Францыск (Георгій) Скарына<ref>Жураўскі А. І. Цыт. тв. с. 343—344</ref>. У 1925 годзе польскі даследчык [[Генрык Лаўмянскі|Г. Лаўмянскі]], аналізуючы яшчэ адзін акт 1532 года — грамату Жыгімонта Старога, — звярнуў увагу, што асветнік там названы egregius Franciscus Skorina de Polocko, і выказаў здагадку, што пісар у дакуменце пераблытаў словы ''Georgius'' і ''egregius'' (г.зн. шаноўны, слаўны)<ref>Ateneum Wilencki. 1925—1926. R. 3. Z 3. s. 161—179</ref>.