Смоўж: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 12:
|wikt=смоўж
}}
'''Смоўж''' — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны<ref>Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9</ref>. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітай [[Ракавіна малюскаў|ракавінай]] ([[Слімак|слімакам]]). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных [[Бруханогія малюскі|бруханогіх малюскаў]], таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як [[таксон]], а як ''экалагічную форму.'' Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць '''паўсмоўжаміпаўсмаўжамі''' ([[Англійская мова|англ.]] <span lang="en" style="font-style:italic;">semislug</span>).
 
Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў шчыльных зарасніках водных раслін ці лясной падсцілцы. Згодна іншай гіпотэзе, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны [[Кальцый|кальцыю]] ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным следствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка ці наступе неспрыяльных (напрыклад, [[Засуха|засушлівых]]) умоў.