Гэндальф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др →‎Паход у складзе Брацтва Пярсцёнка: clean up, перанесена: маста → моста з дапамогай AWB
Радок 36:
У чароўным пярсцёнку, які знайшоў Більба, Гэндальф западозрыў [[Пярсцёнак Усеўладдзя]]. Ён прымусіў Більба расстацца з Пярсцёнкам і перадаць яго на захаванне пляменніку Фрода. Знайшоўшы на Пярсцёнку характэрныя пісьмёны на Чорным Прыслоўі і зверыўшыся з апісаннямі ў архівах [[Гондар]]а, Гэндальф пераканаў Фрода аднесці Пярсцёнак у [[Рывендэл]], абіцель эльфаў. Сам жа ён адправіўся на сустрэчу з Саруманам. На сустрэчы паміж магамі ўспыхнуў канфлікт: Саруман сам хацеў завалодаць Пярсцёнкам і выкарыстоўваць яго для дасягнення ўлады. Ён таксама ўгаворваў Гэндальфа пайсці на мір з Саўранам. Калі абураны Гэндальф адмовіўся выдаць Саруману месцазнаходжанне Пярсцёнка, Саруман затачыў яго на вяршыні вежы [[Артханк]]а. Адтуль Гэндальфа выратаваў Гваіхір — правадыр гіганцкіх арлоў [[Манвэ]], дасланы яго сябрам, трэцім істары, [[Радагаст]]ам Карым.
 
Прыбыўшы на савет у Рывендэл, Гэндальф распавёў аб здрадзе Сарумана і пагадзіўся ўзначаліць Брацтва Пярсцёнка, атрад, які павінен аднесці Пярсцёнак да жерла вулкана [[Арадруін]] і знішчыць яго. Гэндальф правёў сваіх спадарожнікаў праз падзямелля Морыі, дзе атрад сутыкнуўся з адным дэманаў Мелькара, які выжыў, — [[балраг]]ам. У баі з ім чараўнік зваліўся з Марыйскага мастамоста ў бездань, і спадарожнікі працягнулі шлях без яго, вырашыўшы, што Гэндальф загінуў. Ён і загінуў, перамогшы балрога цаной найцяжэйшых ран і апёкаў. Аднак Эру Илуватар вырашыў вярнуць яго назад, паколькі сваю задачу маг выканаць не паспеў.
 
=== Нізлажэнне Сарумана і фінал Войны Пярсцёнка ===