АКСМ-321: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, перанесена: маста → моста з дапамогай AWB
Радок 77:
 
== Апісанне канструкцыі ==
Тралейбус з'яўляецца двухвосевым нізкападлогавым гарадскім тралейбусам вялікай умяшчальнасці. Кузаў тралейбуса мае апорную канструкцыю. Ашалёўка даху і бакавін выконваецца з лістоў высокатрывалай ацынкаванай [[сталь|сталі]]. Трубы каркаса, ашалёўка кузава, дно кузава, паверхні рамы-фермы, масты і некаторыя іншыя элементы апрацоўваюцца антыкаразійнымі эмалямі. Кузаў таксама пакрываецца фасфатнай [[фарба]]й, якая абараняе метал ад карозіі. Кузаў мае тэрмін службы не менш за 10 гадоў. Перадок тралейбуса, а менавіта яго ашалёўка, выконваецца з шклапластыку. Бампер тралейбуса выкананы са сталі і аздоблены шклапластыкавай абалонкай. Бампер складаецца з трох частак.
 
[[Ветравая шыба]] тралейбуса АКСМ-321 панарамнага тыпу, шклоачышчальнікі тралейбуса гарызантальнага тыпу (устаноўлены адзін пад адным). Большасць тралейбусаў АКСМ-321 абсталёўваюцца электроннымі маршрутаўказальнікамі такіх вытворцаў як «[[Інтэграл, кампанія|Інтэграл]]», «МЕМЗ», "АГІТ" і шэраг іншых. Тралейбус мае тры маршрутаўказальніка, якія знаходзяцца спераду, ззаду і на правай бакавіне. Бакавыя люстэркі задняга віду сферычнага тыпу. Люстэркі аснашчаны антыблікавым пакрыццём і электрападагрэвам. Маторны адсек тралейбуса размешчаны ў заднім звесе з левага боку.
Радок 85:
 
=== Хадавая частка ===
Тралейбусы абсталёўваюцца мастамі Raba або ZF. Для сілкавання нізкавольтных контураў тралейбуса ўжываецца статычны пераўтваральнік, які пераўтварае ўваходнае напружанне 550 В у 28 В. Пры адсутнасці напружання на токапрымачах, сілкавання нізкавольтных контураў можа ажыцяўляцца праз акумулятарныя батарэі (12 В). Па замове магчыма ўсталёўка кандэнсатарных батарэй для аўтаномнага ходу.
 
Тралейбус АКСМ-321 абсталяваны пнеўматычнай падвескай. Пярэдняя падвеска тралейбуса двухбаллонная, залежная. Задняя — залежная пнеўматычная. Пругкія элементы падвескі — [[пнеўмападушка|пнеўмабалоны]], акрамя забеспячэння мяккасці ходу, прадастаўляюць тралейбусу магчымасць нахіляцца на прыпынках направа, праз што ўзровень падлогі паніжаецца на некалькі сантыметраў для палягчэння пасадкі [[інвалід]]аў і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі. Тармазная сістэма тралейбуса двухступеністая, двухконтурная. Тармазныя механізмы пярэдніх колаў з'яўляюцца дыскавымі (масты ZF) або барабаннымі (масты RABA). Тармазныя механізмы вядучага мастамоста барабаннага тыпу Raba, дыскавага — ZF Passau. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны антыблакавальнай сістэмай ABS.
 
=== Салон ===
У салон тралейбуса вядуць тры дзверы паваротна-ссоўнага тыпу, аналагічныя дзвярам аўтобуса [[МАЗ-103]] (з 2011 года дзверы аналагічныя дзвярам аўтобуса [[МАЗ-203]]). Дзверы маюць сістэму супрацьзаціскання пасажыраў, а таксама сістэму блакавання руху пры адчыненых дзвярах (праўда, гэтая функцыя даволі часта адключаецца эксплуатуючымі арганізацыямі). У большасці тралейбусаў (акрамя прызначаных для Масквы, Кішынёва, Бельцаў) пярэдняя створка пярэдніх дзверэй выдзелена для ўваходу і выхаду кіроўцы з кабіны. Дзверы адчыняюцца аўтаномна, прывад дзвярэй — пнеўматычны. Тралейбус мае нізкі ўзровень падлогі каля ўсіх уваходаў, а вышыня падлогі складае 36 сантыметраў над узроўнем зямлі. У сярэдніх дзвярах прадугледжана адкідная апарэль. Падлога салона зроблена з бакелізаванай фанеры таўшчынёй 12 мм, якая аздоблена няслізкім зносаўстойлівым лінолеўмам. Фанера мацуецца да падставе кузава (раме-ферме). Ашалёўка салона выконваецца з [[пластык]]у шэрага і белага колераў. Поручні тралейбуса выкананы з тонкай сталёвай трубы, якая пафарбавана палімернай фарбай, што паляпшае яе устойлівасць да карозіі. Фарба устойлівая да механічнага зносу і сонечнага святла. Поручні знізу мацуюцца да падлогі салона, зверху — да столі. Вертыкальныя поручні могуць аснашчацца кнопкамі падачы сігналу кіроўцу з мэтай прыпынку тралейбуса па патрабаванні. Гарызантальныя поручні могуць быць абсталяваны скуранымі ручкамі для большай зручнасці. У 2011 годзе быў зменены дызайн поручняў і шкляных перагародак на аналагічны дызайну ў аўтобусе [[МАЗ-203]]. У салоне размяшчаецца 26 сядзенняў, поўная ўмяшчальнасць тралейбуса складае 115 чалавек (101, згодна з патрабаваннямі ЕЭК [[ААН]]). Сістэма вентыляцыі салона прадстаўлена вялікімі ссоўнымі форткамі (на тралейбусах, якія выпушчаны пасля 2012 года, з'явілася 2 вентылятара салона). Адзіны істотны недахоп вентыляцыйнай сістэмы — адсутнасць дахавых люкаў праз кампаноўку электраабсталявання на даху. Па замове пакупніка магчыма ўстаноўка кандыцыянера, як для кіроўцы, так і пасажырскага салону. Сістэма ацяплення ў пасажырскім салоне прадстаўлена трыма электракаларыферамі, з двума рэжымамі абагрэву і магутнасцю 4 кВт (2 шт.) і 6 кВт — (1 шт.). У кабіне кіроўцы змяшчаецца электакаларыфер магутнасцю ў 6 кВт.
 
Прыборная панэль тралейбуса зроблена ў выглядзе паўкругу, што падае кіроўцу хуткі доступ да ўсіх неабходных органаў кіравання. Пасярэдзіне прыборнай панэлі размешчаны блок з паказальнмі прыборамі: пасярэдзіне размешчаны вялікі круглявы [[спідометр]] (VDO, [[Германія]]), які мае электронны адометр, злева і справа ад спідометра размяшчаюцца манометры і паказальнік напружання ў бартаой сетцы. На частцы тралейбусаў гэтыя прыборы замененыя электронным дысплеем. З 2011 года ўсталёўваецца новая панэль, аналагічная па форме тралейбусу [[АКСМ-420|мадэлі 420]]. Справа і злева ад паказальных прыбораў размешчаны клавішы адкрыцця і закрыцця дзвярэй, уключэння аварыйнай сігналізацыі, кіравання кірункам руху тралейбуса (пры неабходнасці тралеўбус можа рухацца назад). Злева ад кіроўцы змяшчаецца дадатковая бакавая панэль, на якой размешчаны рычаг ручнога тормазу, падобны на джойстык, кіраванне сістэмай штангаўлоўлівання і іншыя органы кіравання. На левай частцы прыборнай панэлі змешчаны клавішы кіравання ўключэннем ацяплення і вентыляцыі, унутранай і вонкавай светлатэхнікі.