Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 8:
[[Выява:View of Miensk, 19 century.jpg|thumb|250px|[[Высокі Рынак]] на здымку XIX ст., справа Касцёл Св. Войцеха]]
 
Мінскі бенедыкцінскі кляштар заснаваў віленскі канонік [[Войцех Сялява]], які купіў у горадзе два дамы з іншымі пабудовамі ў С. Друцкага-Горскага і А. Сакалінскага і перадаў іх ордэну. Адпаведны ўклад ад [[4 мая]] [[1633]] года пацвердзілі [[14 ліпеня]] 1633 года кароль [[Уладзіслаў IV|Уладзіслаў ІV]] і віленскі біскуп С. Война.<ref name="evkl">[[Уладзімір Дзянісаў]]. Менскі кляштар бенедыкцінак // {{Крыніцы/ЭВКЛsfn|ЭнцВКЛ|2005}} С. 292</ref> Першыя манашкі перасяліліся сюды з [[нясвіж]]скага бенедыкцінскага кляштара.
 
Ад пачатку комплекс быў драўляным, але ўжо ў [[1647]]—[[1649]] гадах намаганнямі віленскага ваяводы [[Крыштаф Хадкевіч|Крыштафа Хадкевіча]] і яго жонкі Соф'я, народжанай Горскай-Друцкай, архітэктар А. Кромер узвёў мураваны касцёл у гонар Св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Мураваны кляштарны корпус збудавалі на сродкі К. К. Свірскай.<ref name="evkl"/>{{sfn|ЭнцВКЛ|2005}} Мецэнатамі кляштару былі [[Марцыбела Зянкевіч]], [[Сусанна Станкевіч|Сусанна]] і [[Алена Станкевіч]], [[Сусанна Навадворская]] і інш.
 
У [[Крывавы патоп|вайну 1654—1667 гадоў]] усе драўляныя кляштарныя пабудовы былі спалены, значна пашкоджана і разрабавана мураваная святыня. Кляштар адбудавалі ў [[1670-я]] гады, касцёл асвяціў біскуп Мікола Слупскі.
Радок 16:
У [[1682]] годзе ўвесь комплекс рэканструявалі, апроч таго ўзвялі новы мураваны кляштарны корпус. У [[1780-я]] гады комплекс кляштара зноў рэканструявалі паводле праекта архітэктара Т. Раманоўскага ў стылі сталага барока, але будаўніцтва вежаў-званіц завяршылася толькі ў [[1803]] годзе.
 
Станам на канец [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатак [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. ва ўладанні кляштара было 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валокі зямлі. У [[1799]] годзе ў ім жылі 22 манашкі. Пры кляштары дзейнічала школа, дзе, паводле [[Ян Ходзька|Яна Ходзькі]], вучылася 18 дзяўчат (толькі 6 з іх плацілі на навучанне<ref name="evkl" />{{sfn|ЭнцВКЛ|2005}}).
 
Па задушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]] расійскія ўлады зачынілі кляштар бенедыкцінак ([[1871]]), канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перадалі іх праваслаўнаму ведамству пад жаночы Праабражэнскі манастыр. У [[1872]] годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў рэтраспектыўна-рускім стылі, Праабражэнскі-Варварынскі храм і манастыр былі асвечаны 2 лютага 1874 года<ref>Минские епархиальные ведомости №3, 1874. Часть неофициальная.</ref>.
Радок 32:
[[Выява:Miensk, Zboravaja, Benedyktynski. Менск, Зборавая, Бэнэдыктынскі (S. Prokudin-Gorsky, 1912).jpg|thumb|250px|Касцёл (злева) пасля перабудовы пад праваслаўную царкву]]
 
Пры перабудове касцёла на царкву верхнія ярусы вежаў і франтон разбурылі, замест іх паставілі 5 глухіх цыбулепадобных [[купал]]аў над асноўным аб'ёмам і драўляную абшытую жалезам 3-ярусную шатровую званіцу ў цэнтры галоўнага фасада.<ref name="evkl"/>{{sfn|ЭнцВКЛ|2005}}
 
=== Кляштар ===
Радок 49:
* {{Крыніцы/Мураваныя харалы}}
* {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=292|артыкул=Менскі кляштар бенедыкцінак|аўтар=[[Уладзімір Дзянісаў|Дзянісаў У.]]}}
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}
* {{Крыніцы/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)}}
* {{Крыніцы/Рэха даўняга часу}}