Адам Іосіфавіч Мальдзіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Творчая і навуковая дзейнасць: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 11:
Пачынаў як даследчык літаратуры XIX стагоддзя. Яго кніга «Творчае пабрацімства» (1966) пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі змяшчае мноства новых фактаў, здабытых у айчынных і польскіх архівах, мноства свежых думак, арыгінальных даследчыцкіх назіранняў. Даследчыка адразу вызначала комплекснасць у вывучэнні пытанняў літаратуры і культуры, імкненне да жывой размовы з шырокім чытачом. У кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) ім пададзены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, дзеячаў вызваленчага руху.
 
У 1970 г. Адам Мальдзіс знайшоў у бібліятэцы Курніцкай (Польшча) рукапіс верша «Всем многі век в новой хаці» на тагачаснай гутарковай [[беларуская мова|беларускай мове]], напісаны [[Іахім Храптовіч|Іахімам Храптовічам]] [[лацініца]]й дзесьці ў 1750-х гг. на Наваградчыне — на памежжы [[барока]] і [[Асветніцтва]]<ref name="ReferenceA">''Maldzis, A.'' Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 179.</ref>. Адам Мальдзіс указвае, што ў справе фонда бібліятэкі Курніцкіх знаходзяцца яшчэ два ананімныя рукапісныя беларускамоўныя вершы XVIII ст., напісаныя на лацініцы, — «Chorostwo gumu, odwagi, rozumu» (тыповы твор перыяду барока) і «Na dolinie mak, mak do wsio kanapielki» (стылізацыя пад народную песню альбо літаратарская апрацоўка народнай песні), аўтарства якіх не з’яўляецца вызначаным<ref>''Maldzis, A.'' Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 180.</ref>. Мальдзіс адзначае, што кашталян [[Казімір Несялоўскі]] быў паэтам-аматарам (дакладна вядома, што пісаў вершы на польскай мове), гэтак жа як і яго сын Адам Несялоўскі (дакладна вядома, што выдаў у 1741 г. зборнік вершаў на лацінскай мове ў [[Пінск]]у)<ref>''Maldzis, A.'' Nieznany wiersz białoruski ze zbiorów Kórnickich… S. 179.<name="ReferenceA"/ref>.
 
[[Файл:Adam Maldzis 1980 01.jpg|міні|271x271пкс|Адам Мальдзіс на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Яна Паўла II (1990)]]