Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 23:
== Біяграфічныя звесткі. Ідэі і творчасць ==
 
На жыцці Арыхоўскага адбілася ўсё тое спляценне палітычных і культурных фактараў, што ўплывалі на украінскую гісторыю ХV ст. Нарадзіўся ён пад Перамышлем, паходзіў з польска-украінскага роду герба «Окша». Сам быў ксяндзом, яго дзед (па матчынай лініі) — праваслаўным святаром. У маладосці Арыхоўскі навучаўся ва ўніверсітэтах Польшчы і Заходняй Еўропы, яго настаўнікамі былі М. Лютэр і [[Ф. Меланхтан]], знаёмымі — А. Дюзрэр, У. фон Гутэн, Л. Кранах Старэйшы і інш. <ref>Bohomolec F. Życie Orzechowskiego. — Sanok, 1855.</ref> Прадстаўнік рэнесанснай грамадскай думкі, С. Арыхоўскі рашуча адстойваў ідэі шляхецкага парламентарызму, развіцця шляхецкага руху за свае правы і вольнасці, быў прыхільнікам тэорыі грамадска-дагаворнага паходжання дзяржавы і ідэі натуральнага права <ref>Вирський Д. С. Ст. Оріховський-Роксолан як історик та політичний мислитель: Автореф. дис… канд. іст. наук: 07.00.06 / Д. С. Вирський. — Дніпропетровськ, 2000. — 18 с.</ref>. Станіслаў Арыхоўскі пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Да яе перадусім трэба аднесці такія творы, як «Устаноўкі польскаму каралю Жыгімонту Аўгусту» (1543 і 1548) — праект пераўтварэнняў у дзяржаве ў духу «шляхецкай дэмакратыі» і супрацьстаяння асманскай агрэсіі; «Прамова на пахаванне Жыгімонта І» (1548); дзве прамовы «Пра турэцкую пагрозу» (1543—1544) — яскравы прыклад плыні так зв. «Польскай антытурэцкай літаратуры», што заклікала ўмацоўваць абарону дзяржавы перад тварам пагрозы з боку Асманскай імперыі; «Натуральнае права» — твор, што, на жаль, не захаваўся да нашых дзён; а таксама, шэраг лістоў — да Пятра Гамрата (1544), Паўла Рамузіо (1549) і інш.
 
С. Арыхоўскі падмацоўваў сваю грамадскую канцэпцыю заклікам да уніі [[Каталіцкі Касцёл|каталіцкай]] і [[Праваслаўе|праваслаўнай]] цэркваў, што таксама павінна было паспрыяць злітаванню ўсёй шляхты Кароны ў адзін палітычны народ. Добра разумеў ён і геапалітычнае становішча сваёй радзімы: С. Арыхоўскі з’яўляецца адным з прадстаўнікоў канцэпцыі агульнага «еўрапейскага дома», неабходнасць умацавання якога ён тлумачыў у першую чаргу патрэбай абароны ад [[Асманская імперыя|асманаў]] <ref name="elib.bsu.by">Попель, Р. І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р. І. Попель // Электронная бібліятэка БДУ [Электронны рэсурс]. — 2011. — Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561</ref>.
 
== «Gente Ruthenus natione Polonus»: ідэя двайной самаідэнтыфікацыі рускай шляхты ў Польскай Кароне ==
Радок 33:
Аднак з «русінскай» ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з [[Польская Карона|Польскай дзяржавай]], яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: «Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе». Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна «з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы». Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: «я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі» <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX—XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. — 2002. — Рэжым доступу: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm - Дата доступа : 04.02.2012.</ref>.
 
І ўсё ж сапраўднай дэкларацыяй поглядаў Станіслава Арыхоўскага-Раксалана стала яго вызначэнне украінскага шляхціца ў Польшчы: «рускага племя польскай нацыі» («gente Ruthenus natione Polonus») <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX—XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. — 2002. — Рэжым доступу: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm - Дата доступу : 04.02.2012.</ref>, што як нельга лепш сведчыць пра падвоенасць палітычнай свядомасці <ref>Попель, Р. І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р. І. Попель // Электронная бібліятэка БДУ [Электронны рэсурс]. — 2011. — Рэжым доступу: http://name="elib.bsu.by"/handle/123456789/3561</ref>. Чаму палітычнай? С. Арыхоўскі, безумоўна, добра бачыў уплывы этнічнага, рэлігійнага і інш. аспектаў на жыццё грамадства. Аднак нацый у сучасным разуменні гэтага паняцця яшчэ не склалася, таму пад «народам» у той час хутчэй трэба разумець «шляхецкі народ» / «шляхецкую нацыю». [[шляхта|Шляхта]] не аб’ядноўвала сябе яшчэ з прадстаўнікамі іншых сацыяльных станаў у адну нацыянальную супольнасць. Так, пад назваю ўтворанай у ХVІ стст. дзяржавы [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітая Абодвух Народаў]] трэба разумець саюз «шляхецкіх народаў» Польшчы і ВКЛ, з’яднаных «агульнай справай» (res publika — Rzeczpospolita). У гэтым святле «gente Rutenus natione Polonus» можна разумець таксама і як «рускае племя польскай дзяржавы». Украінская шляхта, разумеючы свае «рускае» паходжанне, усведамляла і сваю прыналежнасць да польскай палітычнай нацыі.
 
== Асноўныя творы С. Арыхоўскага ==
Радок 93:
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння]]
[[Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты]]
[[Катэгорыя:ПостаціГісторыкі польскай гістарыяграфііПольшчы]]