Рамуальд Сымонавіч Зянкевіч: Розніца паміж версіямі

др
вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
др (вікіфікацыя з дапамогай AWB)
 
== Навуковая дзейнасць ==
Рамуальд Зянкевіч запісваў песні, казкі, паданні, легенды, абрады і звычаі. У 1847 годзе ў часопісе [[Ю. Крашэўскі|Ю. Крашэўскага]] [[Athenaeum (1841)|«Athenaeum»]] («Атэнэум») надрукаваў нарыс «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р. Зянкевічам» (''«Народные песни, собранные на Пинщине и переведённые Р. Зенкевичем»''), дзе разам з беларускім арыгіналам змяшчаў пераклад на польскую мову, што значна пашырала кола даследчыкаў беларускага фальклору і павышала вартасць яго працы. У зборніку «Народныя песні Піншчыны» (''«Piosenki gminne ludu Pińskiego»'', Коўна, 1851) змясціў беларускія песні, запісаныя над Пінай, Прыпяццю і Цной (звыш 200 песень), з дадаткам некалькіх песень з Валынскага Палесся, з Бугу, з ваколіц Любамля.
 
Рамуальд Зянкевіч — этнограф-аматар, але яго зборнік з’яўляецца першым зборам беларускіх песень, які, у адрозненне ад папярэдніх яму зборнікаў [[Я. Чачот]]а, мае навуковае значэнне. Змест зборніка ў 1868 годзе быў перадрукаваны [[О. Кольберг]]ам у 52-м томе «Беларусь — Палессе» «Поўнага збору прац».
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі]]
[[Катэгорыя:ПостаціКраязнаўцы беларускага краязнаўстваБеларусі]]
310 659

правак